шляхах волі. Паслухай — тукат, рух мільёнаў. Шуміць зямля, гудзе завод — Вялікі чуецца паход. Там жа.
Тукаць незак. 'стукаць' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. укр. тукати 'стукаць раўнамерна'.
ТУСКНЕЦЬ незак. 1. Станавіцца цьмяным, блеклым. Яркія фарбы неба тускнелі, а на зямлю хутка апускалася цемра. Дрыгва. 2. Губляць яркія фарбы, прыгажосць. Праходзіў час, тускнела лета, Смугою сцелючы прастор, Губляла поле свой убор. На шляхах волі. 3. Губляць блеск, выразнасць (пра вочы). Ды ці варты баламуты, Каб твой твар дзявочы Засцілаўся ценем смуты І тускнелі вочы? Дзяўчыне.
Параўн. руск. тускнеть 'станавіцца цьмяным'.
ТУСКНОТА ж. Сум, смутак, журба. Жыцця асобныя кускі — Малюнкі, з'явы, абразкі, — Ўсплылі, як сон, даўно забыты, І пачуванне адзіноты, Пустэчы цёмнае, тускноты Яго прыгнула, прыглушыла.. Новая зямля. Крумкач — гэтая баба Наста, заўсёды тускноту нагоніць. Слухаць нядобра. Туды, на Нёман!
Параўн. польск. tęsknota 'пачуццё пакуты, выкліканае стратаю каго- або чаго-н.'
ТУХАЛЬ ж. Тухліна. І нейкай тухаллю і тленню Нясе ад чорнага адзення, І востры пах чуваць кадзіла... Новая зямля.
Тухля ж. 'тухліна' (Мядз. СПЗБ; Мёр. Нар. сл., с. 122); тухляніна ж. 'тухліна' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); тухъль ж. 'пах тухлага' (Ушацк. Жыв. сл., с. 132); тухлё н. 'смурод' (Хоц. Бялькевіч); тухляццё н. 'тухляціна' (Мсцісл. Юрчанка, 1988).
ТЫГА выкл. Прэч. Пазірае [Ганна] кудысь дзіка, Падаецца ўся назад, Ды як крыкне немым крыкам: «Жаба! Жаба!.. тыга, гад!» Сымон-музыка.
ТЫЛАК м. Частка цела чалавека ніжэй спіны; ягадзіцы. Няхай ксяндзы — жрацы-блюзнеры, Падпёршы тылакам алтар, Выводзяць панскія намеры З святых канонаў свае веры, Каб болей сталася ахвяр.. Братам Заходняй Беларусі.
Тылак м. 'ягадзіцы' (Лях. СПЗБ); тылок м. 'зад' (ТС). Параўн. польск. tyłek 'зад, ягадзіцы'.
81 👁