Тавар м. 'свойская рагатая жывёла' (Калінк., Раг. СПЗБ); 'каровы' (Лельч. З нар. слоўн., с. 181; Лун., Стол. ДСБ; ТС); 'буйная рагатая жывёліна' (Маз. З нар. слоўн., с. 181; Гл. Янкоўскі, 1959); 'статак; скаціна' (Лоеў. Янкова); 'жывёла' (Воран. Сцяшковіч, 1972).
ТАВАРЫШАВАЦЬ незак. Сябраваць. Лабановіч абвёў вачамі зняволеных, што покатам ляжалі на нарах.. «Пэўна, і тут ёсць людзі, што ведаюць глыбіні і далечы рэвалюцыі. Знойдзецца з кім таварышаваць і павучыцца.» На ростанях.
Таварышкаваць незак. 'сябраваць' (Бар. СПЗБ); 'таварышаваць' (Гродз. Цыхун). Параўн. укр. товаришувати 'быць таварышам, знаходзіцца ў таварыскіх адносінах'.
ТАКАВІСКА н., ТОК м. Месца, дзе такуюць цецерукі, такавішча. [Міхал:] — Вось тут, паночку, «такавіска», Глушэц асочаны ўжо блізка, Няхай жа пан ідзе ціхутка.. Новая зямля. Размеркаваўшысь такім чынам, Паны па розных пуцявінах Ідуць на токі з леснікамі. Там жа.
Ток м. 'месца такавання і само такаванне цецерукоў' (ТС).
ТАЛАЧЭЧА, ТАЛОЧА ж. Таўкатня, бязладдзе. — А пэўна: будзе талачэча, Не без таго ўжо, чалавеча! — Уздыхнуў Ксавэры: — шкода пана! Новая зямля. [Дзядзька:] А ты круціся, хвост авечы, Канца няма той талачэчы, Ну, проста служба гэта гадзіць, І кожны нос тут свой усадзіць. Там жа. Тым часам хіліцца дзень к ночы, Выходзяць госці з-за стала. На сёння досыць ім талочы, А тая справа не ўцякла. Рыбакова хата.
Талоча ж. 'таўканіна, вялікі натоўп' (Маст. Сцяшковіч, 1972); талок м. 'натоўп' (Бар. ДСБ); талакня ж. 'таўкатня' (Уздз. МСММГ, 1974).
ТАМАВАННЕ н. Умацаванне, гаць. Дзед рабіў тамаванне, узмацняў берагі Азярка. Але надышла навальніца і паддала Азярку сілы, усе дзедавы ўмацаванні былі знесены. Супраць вады.
Тамаване н. 'умацаванне з камянёў, бярвёнаў, лазы супраць размыву берага вадою', тама ж. 'гаць, запруда' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. tamować 'затрымліваць, тармазіць', tama 'плаціна, гаць'; укр. тамування 'затрымліванне плыні, цячэння'.
91 👁