Старонка 244
◀ / 289 ▶
СЭРЦАВІНА ж. Унутраная частка ствала дрэва. Трэба даследаваць, у якім стане знаходзіцца сэрцавіна дуба. Як птушкі дуб ратавалі. Сэрцавіна ж. 'асяродак дрэва, стрыжнёвая частка карняплодаў' (Астр. СПЗБ); сэрца н. 'стрыжань (морквы, дрэва і да т. п.) (Верхнядзв., Лун., Рас. Шаталава). СЯБРОЎСКАСЦЬ ж. Сяброўства. ..Сцёпка бачыў, што ў гэтых адносінах ёсць нешта не зусім сяброўскае, як ні стараліся адны і другія [хлопцы і дзяўчаты] надаць гэтым адносінам характар сяброўскасці: за сяброўскасцю хавалася нешта іншае. На прасторах жыцця. СЯЛЯНСКАСЦЬ ж. Уласцівасць сялянскага. Калі кравец Самабыль увасабляе сялянскасць, то Самабыліха з'яўляецца чалавекам пераважна універсальным. У двары пана Тарбецкага. СЯНІНА ж. Каліва сена. Эх, наперла ліха-гора! Ні сяніны, ні зярна. Напрадвесні. Сяніна ж. 'адна сухая травіна' (Бых. МАСМ); 'каліва сена, сухая травінка' (Гл. Янкоўскі, 1970); сянінка ж. памянш. 'каліва, травінка сена' (Маз. НЛГ). СЯСТРЭНІЧ м. Сын сястры. А хто не верыць гэтаму, няхай праканаецца сам: адзін падрызнік Сцяпан непрыменна зашле ў сяло свайму нябожу, сястрэнічу Мікалаю. Старыя падрызнікі. Сястрэніч, сястран м. 'пляменнік' (Зэльв., Іўеў. СПЗБ); сястрынец м. 'сын сястры' (Гродз. Сцяшковіч, 1983; Стаўб. МСММГ, 1974). Параўн. польск. siostrzeniec 'сын сястры'. Т ТАБАЧНІЦА ж. Табакерка. Ён [Лабановіч] узяў табачніцу, палажыў тутуну, каб закурыць у часе вандравання, і стаў збірацца, не ведаючы, куды пойдзе. На ростанях. ТАВАР м., ТАВАРЫНА ж. Свойская буйная рагатая жывёла. У параўн. [Васіль:] Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць. Дрыгва. Каля грэблі за балотам Людзі начавалі; Аж з-пад Пінску шлі пяхотам, Таварыну гналі. Матчына прычытанне.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶