праложана грэбля. На ростанях. Але яму [Сымону] не да развагі: Адна яго мысль — уцякаць! I ён папоўз паузком тулягі Уніз к балоціне, на гаць. Рыбакова хата. Балоціна ж. 'забалочанае месца' (Чэрв. Шатэрнік); 'нізкае месца, залітае вадой' (Астр. Сцяшковіч, 1972); балаціна ж. 'забалочаная лагчына' (Валож. СЦБ); балатавша ж. 'балота, лагчына' (Лаг. СПЗБ). БАЛОЦІШЧА н. Балоцістае месца; вялікае балота. А вось i возера-акно, Якога мала дзе пабачыш, Такое дзікае яно Сярод балоцішча адно, — Завуць яго чамусь Грымячым. Загібелька. БАЛЯСЫ мн.\ РАЗВОДЗЩЬ БАЛЯСЫ. Весці пустыя размовы. А ротны маршавы тым часам, Статут забыўшы i расклад, Збярэ вакол сябе солдат I без программ, самапасам, Разводзіць розныя балясы Гадзіну добрую падрад. На шляхах волі. Балясы точиць Таварыць лухту, глупства' (Насовіч); балясы тачыць 'весці пустыя размовы' (Чэрв. Шатэрнік); балясы мн., перан. 'доўгія зубы' (ТС). БАРБАРА ж. Канат з лазовых вітак для тармажэння плыта. Ад крыку-лаянкі Аж дрыжыцъ паветра: — На «барбару», Янка! — Гартоль бяры, Петра! Плытнікі. Барбара ж. 'вяроўка з кручаных дубцоў для прывязвання плыта да берага ў час стаянкі' (Гродз. Нар. сл., с. 250; Гродз. Цыхун); 'тоўсты канат з нітак з завостранай палкай на канцы для тармажэння плыта' (Карэл. 3 нар. сл., с. 86); 'вяроўка, канат з гардзялёў або дроту з завостранай палкай на канцы для тармажэння плыта' (Навагр. Нар. леке., с. 151). БАЎКА ж. Правядзенне часу ў розных гутарках; бавенне. А ротны маршавы тым часам, Статут забыўшы i расклад, Збярэ вакол сябе солдат 1 без программ, самапасам, Разводзіць розныя балясы Гадзіну добрую падрад. I раз у часе гэтых бавак 3 вучастка ротнага сігнал: Брыгадны едзе генерал! На шляхах волі. БАЦ м. Пацук. Збудаваў я палац, Много фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзве рызманоў. Мужык. Бац м. пацук' (Карэл., Навагр., Стаўб. Жыв. сл., с. 21, 68, 105; Бар. ДСБ; Дзятл. Сцяшковіч, 1972; Навагр
Дадатковыя словы
точйць
12 👁