Старонка 201
◀ / 289 ▶
Праставаць, прастакаваць незак. 'ісці напрасткі' (Лун., Свісл. Шаталава); простоваць незак. 'хадзіць напрасткі' (ТС); простоваті, простоваты незак. 'ісці напрасткі' (Брэсц. ДСБ). ПРАСФАРА ж. Прасвіра. Айцец Мадэст прычашчае яго. Дзед бярэ кусочак прасфары, кладзе ў рот і хоча ісці. На ростанях. ПРАСЦІРАДЛА н. Прасціна. У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень суконныя коўдры ў клетку, посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу. Дрыгва. На сцяне віселі, як прасцірадлы, карты са стракатымі лапінамі. Школа. Прасцірадла, прасцірадло, прасціядла н. 'прасціна' (Глыб., Гродз., Маст., Мін. СПЗБ); 'пакрывала' (Паст., Слон., Смарг. СПЗБ); 'пасцілка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); прасцірадла н. 'прасціна' (Рэч. Нар. сл., с. 163); 'прасцірадла, тонкая посцілка' (Чэрык. Бялькевіч); прасьцірадла ж. 'прасціна' (Чэрв. Шатэрнік); просцирадло н. 'коўдра, прасціна' (Насовіч). Параўн. польск. prześcieradło 'прасціна'. ПРАТАЛАЧЫЦЦА зак. Пратаўчыся. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання; Вайшоў у хату, распрануўся, Зяхнуў і смачна пацягнуўся, Бо цэлы дзень пратталачыўся І, ноч не спаўшы, утаміўся.. Новая зямля. ПРАТРАЛЯВАЦЬ зак. Прайсці праз што-н. Наўперад трэба было прайсці колькі глухіх, залітых гразёю вуліц, потым пратраляваць праз рынак, дзе сягоння быў кірмаш, і ўжо тады толькі можна было трапіць на «Неўскі», як называлі тут галоўную вуліцу. Так і трэба ашуканцу. Пратраляваць зак. 'пракласці дарогу ў час тралёўкі лесу' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); траляваць незак. 'таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос' (Чэрв. Шатэрнік). ПРАЎЦОМ прысл. Прама, старчаком. Махнуў [Амелька] цэпам яшчэ разоў пару, і біч становіцца праўцом, зрываецца з цапільна, ляціць угару, а потым, па закону Ньютана, падае на ніз. Драматург і лірычны паэт. Праўцом прысл. 'у выразе: стаяць праўцом — стаяць прама, не згінаючыся' (Стаўб. Нар. сл., с. 153); 'стаяком' (Лоеў. Янкова); 'прама, старчком' (Пін. Нар. лекс.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 289 ▶