Старонка 159
◀ / 289 ▶
усімі роўны і прыветны, Да сэрца блізка ўсё прымаў І ўсім цікавіўся: звычаем, Укладам, працаю, жыццём, І іншым нашынскім стаццём, І нашай песняю, і краем.. На шляхах волі. Нашскі займ. 'наш' (Воран. Сцяшковіч, 1983); нашына ж. 'мясцовае асяроддзе' (Лоеў. Янкова); нашынец м. 'чалавек з мясцовага асяроддзя' (Лоеў. Янкова). НЕАБНІМНЫ прым. Бязмежны, бяскрайні. Якая ж сіла заложана ў гэтых прасторах неабнімных родных шляхоў і якую ўладу маюць яны над табою, неспакойны, вечна заклапочаны падарожны? На ростанях. НЕАБЫКЛЫ прым. Непрывычны, нязвыклы. Мы так разважалі і так успрымалі Спакой неабыклы і глуш, І неслі далёка нявідныя хвалі Суладнасць і згоду дзвюх душ. Зімой у Балачанцы. Необыклый прым. 'непрывыклы' (Насовіч). НЕАКРАЕНЫ прым. Які не мае краю, берага; бяскрайні. А надзею... Вецер па полі развеяў, Хваля морам разнясла. Няхай жа вецер усё разносіць На неакраеным крыллі! Няхай жа сэрца плача, просіць Святое праўды на зямлі. Чыгрыне, Чыгрыне. Параўн. укр. неокрайй 'які не мае бачных меж; бясконцы'. НЕАКРЫТЫ прым. Які нічым не пакрыты; без адзежы. Папіхалі намі, Гналі, як жывёлу, Змардавалых, босых, Неакрытых, голых. Цемра. НЕБАЖАТКА н. Ласкавы зварот да дзяцей. Падышла і гаспадыня, Жвавая кабетка: — Павесь шапачку, мой сыне! З'еж от скварку, дзетка! Будзеш дужшы, небажатка, Пасілкуйся крышку! — І падносіць хлапчанятку Гарэлкі ў кілішку. Першы заработак. [Міхал:] А вам, сынкі мае любыя, Не век сядзець на маёй шыі! Пара падумаць, небажаткі, Як жыць без бацькі і без маткі. Новая зямля. Небож м., небожата мн. 'ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых' (ТС); небожа 'гаворыцца з тонам пагрозы і больш у адносінах да малалетніх' (Насовіч). НЕВІДОМЫ прым. Нябачны. У гэтай глухой зацятасці начной цемры лесу шнуруюць, як цені, невідомыя людзі, прабіваючы яе вачыма. Дрыгва.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶