Начатак м. 'пачатак' (Мядз. СЦБ; Бар., Верхнядзв., Дзятл. СПЗБ).
НАЧНІЦА ж. Здань. [Сымонка:] — Дзедку, глянь, а што бліскае Там, дзядок, каля крыніц? Блісь — і зараз жа знікае... Што за з'явіна такая? Што за забаўкі начніц? Сымон-музыка.
Начніцы мн. 'выдуманыя, фантастычныя істоты, начныя ведзьмы' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'начныя здані' (Лоеў. Янкова). Параўн. польск. nocnica 'начны матылёк'.
НАЧЭННЕ н. Набор інструментаў для выканання якой-н. работы. Злезьце лепей, паны, з даху: Не збудуе панства «гмаху» Заржавелым тым начэннем! Панам.
Начэня н. зб. 'сталярны інструмент' (Шчуч. З нар. сл., с. 46); начынне н. 'увесь інструмент, неабходны для работы' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'інструмент' (Пруж. ДСБ); начынье н. 'начынне, набор прылад' (ТС); начыньне н. зб. 'розны інструмент' (Чэрв. Шатэрнік); начыння, начыне, начынё, начэнё н. 'увесь посуд у хаце', 'інструмент' (Воран., Зэльв., Карэл. СПЗБ); начынё н. зб. (Навагр. Нар. словатв., с. 45); 'кавальскія прылады' (Нясв. Нар. словатв., с. 227). Параўн. польск. naczynie 'прылада, інструмент; посуд'.
НАШАТЫРКІ мн. Ушчункі, напады крытыкаў. Ты [Змітрок Бядуля] не зважай, што часы крушаць, Згінаюць постаць нашу, стан І што «гуменца» на макушы, Як месяц свеціць праз туман, — Дарма: расці і ўглыб і ўшыркі, Вітай свой дваццаць шосты год І не зважай на «нашатыркі» — Валі з эпохаю ўпярод! Змітраку Бядулю.
НАШМАРАВАЦЦА зак. Намазаць сабе губы, шчокі, бровы касметычнай фарбай; нафарбавацца. Нашмаруецца [Кацярына Паўлаўна], напусціць кудлы і думае, што яна немаведама што. Так і трэба ашуканцу.
Нашмараваць зак. 'намазаць' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); нашмароваць зак. 'змазаць чым-н. тлустым' (Насовіч).
НАШЫНСКІ прым. Такі, як у нас. На наша шчасце, ужо з тыдзень, як у Ташкенце стаіць амаль што нашынская пагода, няма гарачыні. З пісьма. 2. Які звязаны з намі, датычыцца нас. [Галута:] Уважны «госць» яго, шляхетны,
75 👁