Старонка 156
◀ / 289 ▶
НАСУПРОЦІ прысл. Насупраць; прама перад кім-н. Вайшла [дзяўчына], прысела насупроці. На шляхах волі. Насупроця прысл. 'насупраць' (Насовіч). НАТАЎП м. Натоўп. Не скончыў расказваць стары Купрыян, І раптам — трывога. — Хавайцеся — вораг! — і натаўп сялян Бягом ад парога. Адплата. І натаўп, пачуўшы каманду, Шыбуе на голас Кандратаў, Вядзе ачумелую банду Фашысцкіх забойцаў і катаў. Там жа. НАТУЖАННЕ, НАТУЖЭННЕ н. Празмернае напружанне сіл; натуга. Ад натужання і страху сэрца застукала моцна. Пракурор. Паўлюк мардуецца, вырабляецца; спацеў увесь, робіць апошняе натужэнне, моцна варушыць нагамі. Тоўстае палена. Міхал — сам слых, але дарэмны Вушэй чулліваых натужэнні; Нідзе ні зыку-шарасцення.. Новая зямля. Натуга ж. 'напружанне, намаганне' (Чэрв. Шатэрнік); 'напружанне сіл' (Насовіч). НАТУРА ж. 1. Фізіялагічная патрэба чалавека. А перад тым, як спаць лажыцца, Ён [Яська] мусіў к хлопцам паддабрыцца, І хлопцы цёмнаю парою Ішлі на двор з ім грамадою І там стаялі, не йшлі ў хату, Пакуль з натурай меў расплату. Новая зямля. 2. перан. Характар, нораў. І раптам, што тыгра, зрываецца вецер, У момант мяняе натуру, Рве жоўклае лісце з макушак і з вецця.. Адплата. Натура ж. 'натура, характар' (ТС; Краснап. Бялькевіч); 'характар' (Чэрв. Шатэрнік); 'упартасць' (Насовіч). НАТХНЕННА прысл. Натхнёна. Ў глыбі лясоў цецерукі Ўжо зачыналі свае токі, Усход віталі агнявокі, Віталі шчыра і натхненна. Новая зямля. НАТХНЕННІЦА ж. Натхніцельніца. [Прут:] Жанчына — душа мужчыны; яна наша натхненніца на вялікія справы. Забастоўшчыкі. Параўн. укр. натхненниця 'тая, што натхняе, заахвочвае да чаго-н.' НАТХНЕННЫ прым. Поўны натхнення, прасякнуты натхненнем; натхнёны. Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле душы паэта.. То — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны.. Новая зямля. Натханый дзеепрым. зал. пр. ч. 'натхнёны' (Насовіч). Параўн. укр. натхненний 'напоўнены, праняты натхненнем'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶