Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Нажанята мн., ласк, ножкі' (Гродз. Цыхун). НАЗІРАЧ, НАЗІРАЧЫ м. Наглядчык. Старшы назірач Алейчык, «астрожны бацька», здаў нас другому назірачу з загадам пасадзіць «новага» ў камеру № 1. Цені мінулага. На парозе паказвалася строгая, чыста мураўёўская, фігура старшага назірачага. Там жа. НАЗІРЧЫ прым.: ПАД НАЗІРЧЫМ ВОКАМ. Пад пільным наглядам. Мае сябры былі ўжо «старыя арыштанты»: адзін з іх сядзеў да суда паўтара года, другі — год з чвэрцю; я быў толькі пад назірчым вокам жандараў i ў астрог ішоў першы раз. Цені мінулага. НАЗЛЯТАЦЬ зак. Зляцецца ў вялікай колькасці; назлятацца. [Дзед:] — А то, хлопчику, кажаны; Толькі змеркне на дварэ, — I цянюе poŭ паганы, Нейкі рух яго бярэ. Скуль іх толькі назлятае! Сымон-музыка. НАЗМАРКУ прысл.: ІСЦІ НАЗМАРКУ Прападаць Закусім. А другую чарку Асушым мы пад гэты тост: Няхай зло ўсё ідзе назмарку, А ўсе далары — псу пад хвост). Тосты. Параўн. руск. насмарку: идти (пойти) насмарку 'ісці на глум, марнавацца'. НАЗОВА ж., НАЗОЎ м. Назва. Так узрушыцца хлапчинка, I тады, нібы праз сон, Штосъ мільгнецца на хвілінку, Але што — не ўцяміць ён I не можа дацъ назови, Што чуваць у тих званох.. Сымон-музыка. Па закону аналоги критику ўспомніліся твори пад падобным назовам i критик адразу пастанавіў, што ўжо адзін гэты факт зніжае вартасцъ паэмы. Трагізм. Назовъ м. назва' (Насовіч). НАКАСТРЭЖЫЦЦА зак. Набрацца, накапіцца. Восемдзесят пяцъ гадоў дзеду Паўлу. I калі набралася іх столькі — не аглядзеўся дзед: няўзнакі накастрэжыліся гады. 3 боку ад жыцця. НАКРОП1 м. Настой з пахучых траў для апырсквання пчол. Тут cima выехала з рук, А патрывожаныя толы Спяваюць хорам, як анёли, Але кусаюцъ па-чартоўску. «Згары ж ты лепей, рой такоўскі!» Угнуўся дзядзъка — няма ради, На землю падаюцъ прилады; За імі дзядзъка наш з накропам 3 вярбы на землю шуснуў снопам. Новая зямля. Закрой м. 'прыманка з пахучай травы' (Ашм. СПЗБ); накропіць зак. 'пакрапіць, папырскаць' (ТС); накропли
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 289  ▶