Старонка 147
◀ / 289 ▶
Мулавы прым. 'ілісты' (Лоеў. Янкова). МУРЛАЧ м. Пра таго, хто мае тоўсты і шырокі твар. [Генерал:] — А вы, кадры, ажырэлі, Толку мала з вас на дзеле — Мурлачы ўсе унь якія! На шляхах волі. Мурло н. 'мурло, тоўстая морда' (Мсцісл. Бялькевіч); 'хара, рыла' (Насовіч); мурласты 'таўстаморды' (Насовіч). МУТ м., перан. 1. Туман, смуга; імгла. Нікне сонца ў чорным муту, Хмаркі спуджана бягуць.. Сымон-музыка. 2. Аб цяжкім душэўным стане. Усе ж дробязі жыцця, увесь будзённы клопат, мут душы, — усё гэта знікала. На ростанях. Мут м. 'асадак; памутненні ў вачах' (Брасл., Глыб., Пас., Пух. СПЗБ); 'каламута; муць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); 'асадак, мут' (Пух. СЦБ; Насовіч); мута ж. 'асадак' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983). МУШТАРДА ж. Вострая прыправа да стравы, прыгатаваная з зярнят гарчыцы; гарчыца. Муштарда, хрэн — адно дзяржыся, У рот паложыш — сцеражыся! Новая зямля. Муштарда ж. 'гарчыца' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983; Стаўб. СЦБ). Параўн. польск. musztarda 'вострая прыправа, прыгатаваная з зярнят гарчыцы'. МЫСЛІВЫ м. Паляўнічы. Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч, Амброжык, Суднік, Астахновіч, «Памдзей», аб'ездчык і мыслівы, на пачастункі памаўзлівы. Новая зямля. Мыслівец м. 'паляўнічы' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); мысливца м. 'паляўнічы з ганчакамі' (Насовіч). Параўн. польск. myśliwy 'чалавек, які палюе на звяроў'. МЫЦКА ж. Маленькая куслівая мушка. Як толькі добра сонца ўгрэе, Кастусь у чоўне ўжо дурэе Без нагавіц, ў адной кашулі, І хоць за ногі мыцкі тнулі, І запускалі як бы спіцы, Але скідаў ён нагавіцы. Новая зямля. Мыцка ж. 'маленькая мушка, якая часта пападае ў вока, асабліва пад вечар' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 59); мыцкі мн. 'машкара' (Стаўб. СЦБ). МЫШАК м. Конь шэрай масці. — Конік ты мой, залаценькі! — закрычаў з радасці Пятрусь і пацалаваў у самую мызу свайго худога мышака. Кірмаш. Мушасты прым. 'шэры з чорнай паласой на спіне (пра масць каня)' (ТС); мышастый прым. 'такога колеру, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶