Метушацца незак. 'мітусіцца' (ТС). МІГАЎКІ мн. Вейкі. Цёмныя вочы яе [Ядвісі] з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі праменні. На ростанях. МІКІЦІЦЬ незак. Цяміць, кеміць. Калі народ праз выбарных сваіх Выносіць пастановы, Мікіць тут, безгаловы: Выконваць трэба іх! На шляхах волі. Змікіціць зак., іран. 'зразумець' (Астр. Сцяшковіч, 1972). МІЛОСЦЬ ж. Любошчы, мілаванне. Марына ўся аж задрыжала, І жаль пашыб яе і злосць; Ёй горка так, а ён [Богут], завала, Балясы точыць пра мілосць. Рыбакова хата. Мілосць ж. 'ласкавасць' (Брасл. СПЗБ); мілосць ж. 'міласць' (ТС). Параўн. польск. miłość 'любоў, каханне'. МІТРЭЖЫЦЬ незак., перан. Ламаць што-н., разбураць, знішчаць. [Кацярына Верабей:] — Трэба ў ночачку да ўсходу Двойчы Нёман праараць, Каб адвесці перашкоду, Ды самім саху па броду, Жаначкі, нам пацягаць І тады ўжо плот мітрэжыць, Каб ён там і не смярдзеў. За дождж. Мітрэжыць незак. 'трывожыць, непакоіць' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983). МІТУСЯНІНА ж. Мітусня. І не спынілася машына, А ўжо пайшла мітусяніна: Хватаюць клумкі пасажыры, Пад рукі б'юць зайцы-праныры, Паны складаюць чамаданы.. Новая зямля. Мітусяніна ж. 'мітусня' (Мёр. Нар. словатв., с. 165); мітусіцца незак. 'мітусіцца' (Чэрв. Шатэрнік). МЛЁН м. Дзяржанне, палка, якой круцяць жорны. Свечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Дзяліцьба. Млён м. 'ручка, якой круцяць камень у жорнах' (ТС); млён, млюн м. 'ручка да жорнаў' (Малар. ДСБ); 'палка, якою круцяць верхні камень у жорнах' (Астр. Сцяшковіч, 1972). МНАГАВОКІ прым., перан. Багаты па сваёй колькасці і разнастайнасці. Вось і сад. Тут пэндзаль патрэбен шырокі, І здольная трэба рука, Каб выявіць сад мнагавокі Здольным пяром мастака. Маёвае. МНОГАЯЗЫКІ прым. Утвораны мноствам галасоў, гукаў; шумны. Павярнуў [Іван] назад, у глыб горада, каб у яго многаязыкім гомане правесці рэшту дня. Балаховец.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁