Старонка 143
◀ / 289 ▶
мін: Калісь, чужынец адзінокі, І ён пакінуў свае крокі На сцёртых плітах маставін. На шляхах волі. Маставіна ж. 'дошка для засцілкі маста' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'дошка ў мосце' (Лоеў. Янкова). МАСТАДОНТ м., перан. Неадукаваны чалавек. [Кузьма да Насці:] — Многа яшчэ ёсць такіх мастадонтаў, як ты, і прафесару надоўга работы хопіць. Адукацыя. Параўн. руск. мастодонт 'пра вялікага, нязграбнага чалавека'. МАЎКОМ прысл. Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне; маўчком. Цімоха як бы не зважалі [людзі], Абходзілі проста маўком. Адплата. Мовкомъ, мовкомъ прысл. 'ціха, нічога не кажучы' (Насовіч). МАХНУЦЦА зак. Хутка прабегчы, прамільгнуць. А тыя чэрці, казакі, Адно махнуліся праз жыта, І — клуня полымем абвіта, Змяяцца белыя дымкі. На шляхах волі. Накіравацца, выбраць напрамак руху. [Далін да Дзяжы:] Там будзе лепш відно, куды махнуцца нам... На шляхах волі. Махаць незак. 'хутка ісці, бегчы' (Насовіч). МАХНУША ж. Галавешка. [Яхім] учарнеў, бы тая махнуша, пахудзеў, асунуўся, вочы ў лоб запалі. Царскія грошы. Махнуша ж. 'галавешка' (Стаўб. СЦБ); махнашка ж. 'галавешка' (Клецк. МСММГ, 1970); махнетка, махнытка, махнуша ж. 'галавешка' (Іўеў., Навагр., Шчуч. Сцяшковіч, 1972); махнытка ж. 'галавешка' (Касц. Бялькевіч; Клім. МАСМ). МАЦЮГ м. Брыдкая лаянка, мат. Урэшце ўзводны Талалай Усё пакрыў камандай уладнай І мацюгом прыбіў трохрадным Два словы: «смірна!» і «слушай!» На шляхах волі. Мацюг м. 'мат' (Верхнядзв. СПЗБ); мацюгі мн. 'лаянка' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); мацюкацца незак. 'лаяцца брыдка' (ТС). МАЦЯРЫНЫ прым. Мацярынскі. І стаіць яна [маці], чакае Доўгія гадзіны... Злыя людзі — іх не чэпіць Смутак мацярыны. Каля парога.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶