Марськануць зак. 'адскочыць; хутка пабегчы' (Дзярж. Нар. сл., с. 36).
МАРУДЗІЦЬ незак. 1. Трывожыць, непакоіць. Ці я адзін, ці я на людзях, А з імі [героямі паэмы] ў думках я жыву. Яны мой чуткі сон марудзяць, Трывожаць сэрца, галаву. Рыбакова хата. 2. У выразе: розум марудзіць. Думаць, шавяліць мазгамі. Дзед змаўкае. Стукі глуха Раз-паразу чутны ім. То адно прыложыць вуха, То паслухае другім. І Сымону дзед ківае. — Дзедку, што гэта? сякуць? — Гэ, праява тут другая... Ось дзе розум і марудзь... Сымон-музыка.
Параўн. укр. марудити 'мучыць, трывожыць'.
МАРЫКАВАЦЬ незак. Крыўдаваць, злавацца. Адну кнігу, з адабраных для школы, пакінуў Данік для кагось са сваіх знаёмых. Думаю, што не будзеш марыкаваць... З пісьма. Ну, нічога ні зробіш; німа чаго марыкаваць нам на сваю долю. Не ўсім жа быць панамі. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле.
Маракаваць незак. 'крыўдзіцца' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 34); 'гневацца' (Уздз. МСММГ, 1974); мороковаць незак. 'наракаць на каго-н., быць незадаволеным' (Насовіч).
МАСІЯШ м. Збавіцель. Свайго цірольскага яфрэйтара, шпіка і душагуба Гітлера яны абярнулі ў новага масіяша і не шкадуюць сваіх языкоў, каб вылізаць бруд сусветнага бандыта і машэнніка. Здраднікі.
МАСЛЯНКА ж. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла; маслёнка. У акалодачнага знайшліся сведкі, якія таксама паказалі, што чалавек прадае маслянку. На ростанях.
Маслянка ж. 'маслёнка' (Лоеў. Янкова; Чав. МАСМ); 'малочны адыход, што застаецца пры збіванні масла' (Бял. МСНДМ, с. 34); 'бойка' (Круп. СЦБ); масьлянка ж. 'жыдкая кіславатая маса, якая застаецца пры ручным збіванні масла' (Пол. Нар. сл., с. 200; Бар., Брасл., Гродз., Лаг., Лід., Паст., Смарг., Шчуч. СПЗБ); 'маслёнка' (Маладз. СЦБ); маслёнка ж. 'маслёнка' (Гродз. Цыхун; Астр., Навагр. Сцяшковіч, 1972).
МАСТАВІНА ж. Дарожны насціл. Ды ўжо і горад недалёк, І хваля цёплая былін У ім [Шкундзе] абуджвае ўспа
76 👁