іх доўга ў царкве не затрымлівалі. На ростанях. [Айцец Мадэст да дзеда Мікіты:] — Дзе ж гэта замачыўся? — На балоце, дзе ж? — А чаму ж ты на абедніцы не быў? Там жа. Абедня ж. 'царкоўная служба' (Мсцісл. Бялькевіч). АБЛАДА ж. Улада, уплыў. Думкі падхапілі Лукаша, моцна ўзяўшы яго пад сваю абладу, і паняслі далёка-далёка.. Адгукнуўся. АБЛАДЗІЦЬ незак. Справіцца з чым-н. Былі і такія людзі, якія проста стаялі за тое, што камень і павінен быць тут, каб людзі вучыліся быць асцярожнымі і разумнымі, каб умелі самі абладзіць сваю бяду, сваё няшчасце.. Чортаў камень. Абладзіць дзс. 'наладзіць' (Чашн. Каспяровіч). АБЛЕТАК м. Жывёліна, якая пералетавала. А мо добры лёс трапляе? Дапамогуць тут паны? Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк. Сымон-музыка. Аблетак м. 'цяля сёлетняга прыплоду, веснавое цяля' (Мсцісл. Бялькевіч). АБЛУДНЫ прым. Няправільны, памылковы. Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, З дарог аблудных скіраваць, Каб да чужога не быў падкі І ўмеў законы шанаваць. Рыбакова хата. Аблуда ж. 'памылка' (Каспяровіч-БРС). Параўн. польск. obłędny 'памылковы, які прыводзіць у зман, падманлівы'; укр. облудный 'памылковы, няправільны'. АБЛЮМАНЫ прым. Заплюханы, брудны. — Я табе прычасця не дам, — накінуўся на яго [дзеда Мікіту] бацюшка. — Не мог ты паўгадзіны ў царкве пабыць, памаліцца? Дык ты скарэй на балота, да чарцей пабег, а цяпер аблюманы і абрынданы, прычашчацца прыпёр? На ростанях. АБНІМ м., АБОЙМЫ толькі мн., перан. Абдымкі. Праз нейкі час, ужо пад зіму, Міхал у моцным быў абніму Хваробы цяжкай і паганай, Неспадзяванай, негаданай. Новая зямля. Хадзілі па лесе з табой мы, Прыгадвалі розныя часы. Браў вецер нас у абоймы Ды сыпаў з дрэваў украсы. Янку Купалу. АБРАДЗІНІЦЦА зак. Нарадзіць дзіця. Лабановіч бяжыць у свой пакойчык, дзе яго чакае пісар. — Ведаеш, брат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁