Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
А АБАЛОНЬ ж. Нізкае месца каля ракі, якое ў разводцзе заліваецца вадой. Калі на рэчку ён [Костусь] ні прыйдзе, Глядзіць — штосъ новае там выйдзе: То лёд, уздуўшыся гарбамі, Бубніць, як бубен, над нагамі, То ападзе наніз, угнецца, На дно пластамі пакладзецца, А па кустах, на абалоні, Ціскі парваўшы i супоні, Бада шырока разалъецца, I снег на кашу пабярэцца. Новая зямля. Абалонь ж. 'бераг ракі' (Пух. СПЗБ); балоння н. 'месца, што ў час разліву затапляецца вадой' (Чач. Жыв. нар. сл., с. 76). Параўн. польск. błonie 'луг, паша'. АБАРУЖАНЫ прым. Узороены. А як вызвалщъ яго [Панаса]? Сілаю! Людзі патрэбны. Хоцъ бы дзесятак адважных абаружаных людзей. Дрыгва. А праз хвіліну з мроку выплыла яго [Мартына Рыля\ высокая постацъ, а за ім цэлая парада абаружаных людзей. Там жа. Параўн. пуск, вооруженный узороены'. АБАЧНА прысл. Бачна. У сяле на цэркві чуцъ абачна Блішчыць ліхтарык i мігае, Дарожных погляд нрыцягае. Новая зямля. Абачна прысл. відна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); абачны прым. 'відны (бачны)' (Мсцісл. Бялькевіч). АБВЁРТКІ мн. Кусок тканіны для абмотвання нагі вышэй чаравіка. [3 песні]: Як пабег [Птлер\ у свой Берлін, Пагубляў абвёрткі. Глянуу Гебелъс — сукін сын! «Фюрэр, а дзе ж норткі?» Ад плата. АБЕДШЦА ж. Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём; абедня. Назаутра зранку таксами ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыялъна створанае для палешукоў, бо звычайна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узброены
26 👁
 ◀  / 289  ▶