ЛАТАШЫЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Як схопіцца ён [дзед], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбою! Кажух старога Анісіма.
Латашыць незак. 'біць, лупцаваць' (Верхнядзв., Шчуч. СПЗБ); 'абтрасаць, абіраць' (Бял. Яўсееў); латошыць незак. 'біцца (аб сэрцы)' (Пух. Жыв. сл., с. 72).
ЛАТВА прысл. Зручна, лёгка. Трэба паставіць дровы так, каб і вывозіць іх з лесу было лёгка, каб і пад'ехаць да іх латва было дый каб і знасіць было няцяжка. Дзядзькаў сведка.
Латва прысл. 'лёгка, добра' (Паст., Смарг. СПЗБ); латво прысл. 'добра' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. łatwy 'зручны, лёгкі'; укр. латво 'зручна, лёгка'.
ЛАТВЕЙ прысл. Лепей, зручней. Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, каб латвей было сядзець, паклаў чамаданы. На ростанях.
Латвей прысл. 'зручней, ямчэй' (Гродз. Цыхун); 'лепш' (Верхнядзв. Шаталава; Мсцісл. Юрчанка, 1988); 'лепш, выгадней' (Шчуч. З нар. сл., с. 44).
ЛАЎЧЫЛА м. Той, хто дасягае якой-н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў, не зусім сумленнымі метадамі. Прайдохаў, камбінатараў, лаўчылаў я не пацярплю. З пісьма.
Лаўчыла м., ж. 'прайдзісвет' (Смарг. Сцяшковіч, 1983); лаўкач м. 'дзялок, махляр' (Бял. Яўсееў).
ЛАХУДРА м. і ж., лаянк. Вельмі неахайны, неакуратны чалавек. Ох, лахудра! ох, пракляты! — Не стрываў раз ён [Сымон] — балюча! Ён туды бяжыць з калом.. Сымон-музыка.
Лахудра ж. 'неахайны чалавек' (Гродз. Цыхун); 'неахайны, апушчаны чалавек' (Бял. МАСМ); 'неахайная дзяўчына, жанчына' (Бял. Яўсееў); лахудрыца ж. 'неахайная, апушчаная жанчына' (Лаг. Жыв. сл., с. 45; Мсцісл. Бялькевіч).
ЛАЯЛЬНІК м. Чалавек, які ўжывае грубыя, зневажальныя, абразлівыя словы. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п'яніца і лаяльнік. На ростанях.
ЛГАР м. Ілгун, хлус. Не паверыў дзед лгару, але закінула лядашчая баба зерне страху ў дзедаву душу. Баба і
76 👁