лесу пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. На ростанях.
Кумкаць незак. 'квакаць' (Гродз. Цыхун; Гродз. Сцяшковіч, 1972; Верхнядзв., Лун., Петр. Шаталава); 'падаваць гук (пра жаб-жарлянак)' (ТС; Гл. Янкоўскі).
КУМЫ мн. 1. Хросныя бацькі, а таксама сваякі і блізкія людзі, якія мелі дачыненне да набыцця і развядзення пчол гаспадаром. Таксама ж вуллі не пустыя: Раі ўздужалі маладыя І мёду трохі нанасілі. Дык вось кумоў і запрасілі На гэты дзень падгледжваць пчолы. Новая зямля. 2. У выразе: купіць «на кумы». Купіць што-н. у супольнае карыстанне. [Сябры да Гілёрыка:] — Дык ты думаеш, што і табе на спіну сядзе рой. Не, брат, не трэба спаць у шапку і чакаць, покі табе пчолы на спіну сядуць. Вось у нядзельку паедзем да Язэпа Гавакі і купім калодку «на кумы». Калодка пчол.
КУМЯЧОК м. Маленькі камяк якой-н. мяккай, рыхлай масы; камячок. Сані нячутна плывуць у мяккім снезе, весела хрыпяць і пырхаюць коні, дружна бягуць, толькі белыя кумячкі снегу ляцяць ва ўсе стораны з-пад іх капытоў. Зіма ў вёсцы.
Кумяк м. 'камяк' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972).
КУНЕГА ж. Мілаванне, заляцанне, любошчы. [Паручнік да Крочака:] Прашу прабачыць! Не палагаецца, калега, Такая, так сказаць, кунега, А самавольства і тым пача. На шляхах волі.
КУНЕЖНА прысл. Пяшчотна. Маладая зграбная жанчына ў чырвоным кажушку, шчыльна і кунежна атуляўшым яе стройную фігуру, — відаць, спецыяльна на яе быў пашыты кажушок, — выйшла з дзвярэй хаты. Адшчапенец.
Кунежна прысл. 'пяшчотна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
КУНЕЖНЫ прым. Пяшчотны, сардэчны. [Насця:] Не добры лёс яе і мой — Не ўспамінайце мне аб ёй! І тут жа картачку-злашчасце, Кунежных слоў на ёй радкі Яна нарвала на шматкі.. На шляхах волі.
КУНЕЖЫЦЦА незак. Песціцца. Вобразн. Зямля кунежыцца ў праменнях, І радасць сочыцца, плыве, А пад вярбою на траве, Абняўшы голае карэнне, ляжыць Барыс у недаўменні — Ці ён жыве, ці не жыве. На шляхах волі.
88 👁