Старонка 124
◀ / 289 ▶
кі Папракалі сына хлебам Пры абедзе за сталом. Сымон-музыка. Крыўляцца незак. 'зайздросціць, адносіцца з пагардай' (Жлоб. Жыв. сл., с. 116). КРЫШАНЧЫК м. Невялікая колькасць чаго-н.; капля. Карысным дзелам, як, напрыклад, збіраць па крышанчыку мёд, ім [займацца] не хацелася, яны [восы] часта заляталі ў вуллі, паквапныя на дарэмшчынку, і кралі або разбоем забіралі гатовае. Асінае гняздо. Крышан м. 'кусок, кавалак' (Астр. Сцяшковіч, 1972); крышка ж. 'кавалачак, драбочак' (ТС). КРЭПНУЦЬ незак. Павялічвацца, узрастаць па сіле, мацнець. На дварэ крэплі маразы, а дроў не было. Пракурор. Параўн. польск. krzepnąć 'станавіцца моцным, набіраць сілы'; руск. крепнуть 'станавіцца больш моцным'. КРЭХКАЦЬ незак. Крахтаць. Цяпер глушэц, як на далоні, Сядзіць, бы шула, у заслоне Хваёвых лапак, хвост мятлою, Як бы любуецца сабою, Балбоча, крэхкае і свішча.. Новая зямля. Крэктаць незак. 'крактаць' (ТС). КУГАКАЦЬ незак. Плакаць (пра груднoе дзіця). Кухня даўно супакоілася, і толькі цяпер кугакае дзіця. На ростанях. Кугакаць незак. 'крычаць (пра саву)' (Лаг. СЦБ; Астр. Сцяшковіч; 1972; Краснап. Бялькевіч); 'плакаць (пра дзіця)' (Краснап. Бялькевіч); кугікаць незак. 'кугакаць (звыч. пра дзіця)' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). КУДАСА ж. Мяцеліца. Страх нападае на душу дарожніка, каторага захопіць кудаса (уюга) у дарозе. Мяцеліца. Кудаса ж. 'стужа' (Драг. Нар. словатв., с. 147); 'мяцеліца, завіруха' (Бар., Ваўк., Ганц., Іўеў., Лід., Маст., Шчуч. СПЗБ); 'завея' (Бар., Бяроз., Лях. ДСБ); 'мяцеліца' (Брэсц. МСНДМ, с. 125; Воран. Сцяшковіч, 1972); 'мяцеліца, непагадзь' (Навагр. Жыв. сл., с. 24). КУЗУЛЬКА ж. Маленькае насякомае, казяўка. Другія, кузулькаедныя, каторыя кормяцца кузулькамі (усякімі мошкамі, мухамі, камарамі), ляцяць надта далёка, дзе зімы ніколі не бывае. Адлёт птушак. Кузулька ж. 'кузурка' (Лях. СПЗБ); кузурка ж. 'любое насякомае, якое поўзае, а не лятае' (Докш. МСНДМ,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶