Крумкаць незак. ‘квакаць’ (Бар., Бяроз. ДСБ); ‘крумкаць (пра жаб)’ (ТС).
КРУПКА ж. Дробная часцінка чаго-н.; крупінка. Студзіць сонца твар гарачы, Сходзіць з небасхілу, Аддае святла астачы Дробным крупкам пылу. Чую голас. Жоўтыя пясочкі — Крупкі залатыя, Хоць бяры ў прыпол! Летам.
КРУЧОК м. Невялікая бутэлька гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. На ростанях.
Кручок м. ‘старая мера вадкасці (і пасудзіна), роўная 1/8 л’ (Карэл. З нар. слоўн., с. 90); ‘мера вадкасці на 100 г’ (Верхнядзв. Шаталава; Астр. Сцяшковіч, 1972); ‘мера вадкасці ў 250 г’ (Ашм. МСММГ, 1974); ‘невялікая медная пасудзіна ў выглядзе чаркі з ручкай для піцця гарэлкі’ (Гродз. Цыхун); ‘бутэлька мераю ў 1/8 л’ (Стаўб. Жыв. сл., с. 107); кручекъ м. ‘мера вадкасці’ (Насовіч).
КРЫЖАСТЫ прым. Які па форме і выгляду нагадвае крыж; перакрыжаваны. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара, І сілай грознага цяжару Ўскалыша землю шум дрыгучы.. Новая зямля.
Крыжаваць незак. ‘бліскаць крыж-накрыж’ (Воран. СПЗБ).
КРЫЖЫ мн. Дзве планкі, два брусы, замацаваныя ў форме крыжа; крыжавіна. Было ўсё зрушана, сарвана: Крыжы з дзяжой каля паркана На час кароткі прыхіліліся.. Новая зямля.
Крыжы мн. ‘казлы пад ляжачы вулей’ (Віл. З нар. сл., с. 211); ‘падстаўка пад дзяжу’ (Драг. Нар. словатв., с. 147); крыжак м. ‘падстаўка’ (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); крыжакі мн. ‘падстаўка пад хлебную дзяжу’ (Паст. СПЗБ).
КРЫЛАН м., КРЫЛАНКА ж. Самалёт. Гудзе, імкне над доламі крылан, Над хатамі вусцянскага пасёлка. Вусце. З грудка мне ўсё відаць і ўсё чутно: І трактар дзесь з-за Балачанкі, І гром сталёвае крыланкі, І спеў дзявочы з Беразянкі, — А неба ўсцяж — блакітнае акно. Вусцянскі груд.
КРЫЎЛЯЦЦА незак. Выражаць незадаволенасць, адносіцца з пагардай. І Сымонка чуў і бачыў, Як крыўляліся дзядзькі, Ведаў, што ў сям'і ён значыў; Нават родныя баць
84 👁