Старонка 110
◀ / 289 ▶
Картафлянік зб., м. 'бульбоўнік' (Капыл. Жыв. сл., с. 171; Чэрв., Шчуч. СПЗБ; Стаўб., Уздз. СЦБ); картаплянік м. 'бульбоўнік' (Лельч. Жыв. сл., с. 212); картаплынне н. 'бульбянае бадылле' (Іван. Жыв. нар. сл., с. 96); картапленне н. 'картафлянік' (Нясв. МСММГ, 1974); картопленне, картоплынне, картупленне н. 'бульбоўнік' (Бяроз., Кам., Пін. ДСБ); картапленё, картаплянік, картопнік м. 'бульбоўнік' (Зэльв., Слон. Сцяшковіч, 1972); кардаплянне н. 'бульбянік, бацвінне бульбы' (Лоеў. Янкова). КАРЦІННА прысл. Вобразна. — Ну, вельмі ж «карцінна» расказваеце, Іван Пракопавіч, — не перастаючы смяяцца, адказвае Лабановіч. На ростанях. КАРЧАВІТАСЦЬ ж. Уласцівасць карчавітага; каржакаватасць. Гэтая дзёрзкасць і малады задор, а таксама і карчавітасць складу дзяўчыны зрабілі сваё. У двары пана Тарбецкага. КАРЧАВІТЫ прым. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каржакаваты. Гамыра — чалавек ужо не малады, гадоў за пяцьдзесят, прысадзісты і карчавіты. На «святой зямлі». Карчавіты прым. 'каржакаваты, моцны' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); карчукаваты прым. 'каржакаваты' (Карэл. Нар. словатв., с. 52); карчасты прым. 'каржакаваты' (Гродз. Сцяшковіч, 1983). КАРЧАЎЁ н., зб. Карчы. — Цяжка ўзяць яго [язя] там, — безнадзейна прызнаўся Якуб: — Карчаўё, карэнне. На ростанях. Карчыска н. 'карчэўе' (Бераст. Сцяшковіч, 1983); корчевье зб., н. 'збор каранёў' (Насовіч). КАРШЭЛЬ м. Каршэнь, карак. Былі такія моманты, калі Сцяпану моцна хацелася ўскочыць у пакой і штурхануць у каршэль надаедлівага Шлёмку Цырліка. Старыя падрызнікі. Каршэль м. 'карак' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972; Уздз. СЦБ; Клецк. Нар. лекс., с. 207); 'у выразе: даць у каршэль — даць па шыі' (Стаўб. Нар. сл., с. 150); каршэнь м. 'карак' (Ушацк. Нар. сл., с. 169; Паст. СПЗБ; Верхнядзв. Шаталава).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶