IHAKI прым. Іншы, які адрозніваецца ад ранейшага. [Прапаршчык Дунец:] Сцерці меэісы i адзнакі: Ты — салдат, Я — афіцэр! Вецер свежы, Час інакі. На шляхах волі.
ІСКРАЗЗЯННЫ прым. Які ззяе іскрамі; яркі. Мільгатнула штось маўкліва, Промень кінуў смех шчаслівы, Бы ажыў унь той дзірван, Вочкам бліснуў дурасліва! Не, не можа быць, то — зман! То быў вобраз іскраззянны, Момант радасці, надзей, Сэрца гімн агнём паранным, Песня зорак, санцавей. Сымон-музыка. к КАБДЗЮР м. Кіпцюр. Haeam крумкач павінен быў моцна ўшчаміць кабдзюрамі галіну, каб не скінуцца. Адзінокае дрэва. Кабдзюр м. кіпцюр' (Стаўб.
СЦБ; Барыс., Чэрв., Шчуч.
СПЗБ); пазногаць' (Глыб., Навагр.
СПЗБ).
КАБЕРАЦ м. Дыван. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгоэ/сых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгоэ/сы абрус, — усё казала за moe, што Грынько жыў панам. На ростанях. Вобразн. Ад гэтых слоў лягчэй на сэрцы, Бо ўсё ж маркотны вы, каберцы Зімы халоднай i мярцвячай, I ласкі хочацца гарачай, Вясны душа твая жадае.. Новая зямля. Кабёрац м. 'дыванок пад ногі' (Віл., Уздз.
СЦБ); 'дыванок, на якім вянчаюць маладых' (Мядз. Hap. сл., c. 189); 'дыванок, які кладуць пад ногі маладым, якія ідуць пад вянец' (Уздз.
МСММГ, 1974). Параўн. польск. kobierzec 'дыван пад ногі або на сцены'.
КАВАЛЯВАЦЬ незак., перан. Настойлівай працай дамагацца чаго-н. I з натхненнем чытаў паэт далей: «Kaeaлюй жа, мая вёска зрэбная! Ты выкоўвай новы быт! Каласіся, поле хлебнае, Лайся вецер, вол рабы». «Трыумф».
КАДР м., зб. Кадры. Расце анархія, развал. Старарэжымшчык генерал I паказацца ўжо не смее, I кадр палкоўніцкі радзее, Змывае ўсё салдацкі шквал. На шляхах волі.
КАДРЫЛІЯ, КАДРЫЛЬ ж., перан. Мітусня, сумятня; неразбярыха. Пакуль праіішоў ён \Дзяжа\ круг турбюты I
Дадатковыя словы
прыгоэісы, прыгоэісых
99 👁