Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ІЛЖА ж. Няпраўда, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе i краю? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Думкі да дваццацігоддзя БССР. ІМГЛІВЫ прым. Імглісты. Знік [бляск месяца] у рунях i ў шаўкох Хмарачак маўклівых, I гусцей на землю злёг Гэты змрок імглівы. Ноч. ІМЖАКА ж. Імгла, імжа. У тумане цяжка, цесна. Пыл імжакі тчэ палотны. На шляхах волі. Імгла, імла ж. імжа' (Докш. СПЗБ); імжак, імжэнь м., імжачка, мжака ж. імжа' (Бых., Касц., Кругл. MACM); імгла ж. імгла' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); імжа ж. 'імжа, дробны дождж (увосень)' (Краснап. Бялькевіч). ІМКЛІВІЦЬ незак. Імкнуцца. Любімцы народа, героі вышынь Не ведаюцъ страху ніколі, I вышай ды вышай у ясную сінь Імклівіць налёт іх саколлі. Памяці П. Асіпенка i A. Сярова. ІМКНЕННЫ прым. Імклівы, хуткі, быстры. Шуміць ён [перавал] вольны i імкненны I гучна-звонны ŭ бела-пенны! Новая зямля. ІМПАТ м. Гарачы парыў; імпэт. Да дзядзькі страшна прыступіць, Але патроху i памалу Ён траціць імпаты запалу, Ўяго душы сціхаюць громы.. Новая зямля. Імпэт м. 'энергія чалавека' (Пін. Жыв. сл., c. 164); 'імпэт, імкненне, жаданне' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. impet 'парывістасць, імклівасць, націск'. ІМЯЛО н. Від расліны. Толькі ж узрасло яно [зернетка] між чужынцаў: поруч з ім рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння ціснулася ўсялякая трава-драбяза: шчытнік, імяло, белая дзяцеліна, муражок i розныя краскі. На чужым грунце. Імяла н. амела' (Карэл. Hap. лекс., c. 158); імяла 4амяла' (Дзятл. СПЗБ); імала ж. 4від расліны' (Лоеў. Янкова). IHAK прысл. Іначай. Уважна слухае [Дзяжа] ваяк, Idyчы сценкаю глухою, А сам з надзеяй патайною Мяркуе ўсё ж такі інак. На шляхах волі. Інак прысл. іначай' (Лоеў. Янкова); інакш' (TC); інакш прысл. іначай' (Паст. СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 289  ▶