праталіна, сляга, узрэх, урэх, цалізна, цальнік.
АГУЛЬНАПРЫНЯТЫ заправажоны.
АГУРОК /насенны/ сяўбянік, /зжаўцелы/ жаўкляк, жаўтляк, /пераспелы/ шупляк, /салёны без соку/ шаптун.
АГУРОЧНІК гуркавінне, ціцяўё.
АГРЭЦЬ хвоснуць.
АДАБРАЦЬ аджыліць, загвалчыць.
АДАБРЭННЕ апрабацыя.
АДАГНАЦЬ абжануць.
АДАГНУЦЬ паадхіліць.
АДАГРЭТЫ адхуканы.
АДАГРЭЦЬ адхукаць.
АДАДРАНЫ адшарпнуты, адшастаны.
АДАДРАЦЬ адшарпнуць, адшастаць.
АДАМКНЁНЫ адвалены, адмыканы.
АДАМКНУЦЬ адмыкнуць, перан. адваліць.
АДАРВАЦЦА /ад работы/ адхваціцца.
АДАРВАЦЬ /з дрэва/ адшчыкнуць, /дошку/ адлупіць, /ад работы/ адхваціць.
АДАСОБІЦЦА асабіцца, адсуседзіцца, закутацца.
АДАСОБЛЕНА адсуседжана, асобіста, закутана.
АДАСОБЛЕНЫ адсуседжаны, асобісты, закутаны.
АДБЕГЧЫ /хутка/ адцмыгнуць.
АДБЕГЧЫСЯ /хутка/ адцмыгнуцца.
АДБІЦЦА адгокацца, адгоцацца, адсадзіцца.
АДБІЦЬ адгокаць, адгоцаць, адсадзіць.
АДБОЙ адхланне, аталек.
АДВАДЗЯНЕЦЬ адваднець.
АДВАЖЫЦЦА арашыцца, зважыцца, паважыцца.
АДВАКАТ аблакат.
АДВАЛЕНЫ паадхліпнуты.
АДВАЛІЦЦА /праз замазку/ паадхліпціся.
АДВАР дрыгва.
АДВЕДЗІНЫ /парадзіх/ адведкі, бабіны, даведкі.
АДВЕЗЕНЫ адтарабанены.
АДВЕЗЦІ /каб пазбавіцца/ адтарабаніць.
АДВЕС тэх. піон.
80 👁