АДВЕСЦІ адтартаць.
АДВІСЛЫ надудураны.
АДВІСНУЦЬ надудурыцца.
АДВУЧВАЦЦА /пра жывёлу/ адлучвацца, аднаджвацца, адпрычвацца, адпрэнчвацца, адпуджвацца, вызвычайвацца.
АДВУЧЫЦЦА /пра жывёлу/ адлучыцца, аднадзіцца, адпрычыцца, адпрэнчыцца, адпудзіцца, вызвычаіцца.
АДВУЧЫЦЬ /жывёлу/ адлучыць, аднадзіць, адпрычыць, адпрэнчыць, адпудзіць, адсадзіць.
АДГАВАРЫЦЦА адганіцца, адмовіцца, акласціся, асыкацца, разняхацца.
АДГАВАРЫЦЬ адганіць, адмовіць, акласці, асыкаць, разняхаць.
АДГАВОРАНЫ адганены, адмоўлены, акладзены, асыканы.
АДГАВОРКА адмоўка, вымаўка.
АДГАДАВАЦЦА вылузацца.
АДГАДАВАЦЬ вылузаць.
АДГАДАЦЬ /загадку/ адганіць, адгануць, згадаць.
АДГАДКА адганка, згадка.
АДГАДЧЫК угадзька.
АДГАЛІНАВАННЕ раля, /дарогі/ гук, /рова/ прыравак.
АДГАРАДЗІЦЬ /у хлеве/ адапнуць, адкутаць.
АДГАРОДЖАНЫ застаронены.
АДГАРОДАК застаронак.
АДГОН пераганянка.
АДГЭТУЛЬ ад'етуліцька, ад'етуль, ад'етуля.
АДДАДЗЕНЫ запетаваны, запроданы, /доўг/ споўнены, /справе/ укіданы.
АДДАЛЕННЕ адскока.
АДДАЛЕНЫ адскокнуты.
АДДАЛЯЦЦА даліцца.
АДДАЛЯЦЬ даліць.
АДДАЦЦА /справе/ укінуць.
АДДАЦЬ /доўг/ адзычыць, выісціць, /без толку/ утурочыць, /сродкі/ угарусціць, /у наймы/ змовіць.
АДЖЫВІЦЬ адхаіць.
74 👁