Старонка 98
◀ / 349 ▶
ГРУШКІ мн. Скрыжаване (раслі грушы). Верцялішкі Гродз.; Поле (тут быў хутар і раслі грушы). Лашавічы Свісл. ГРУШОВАЕ ПОЛЕ. Поле (абсаджанае грушамі). Талькунцы Воран. ГРУШЧАНСКІ ЛЕС. Лес (каля в.Грушчаны). Свісл. ГРЫБАЎ КАПЕЦ. Капец (належыць Грыбу). Навасёлкі Слонім. ГРЫБАЎШЧЫНА ж. Лес (належаў Грыбу). Муляры Дзятл. ГРЫБІХА ж. Паляна ў лесе. Агульс Шчуч. ГРЫБНАЯ ГАРА. Пагорак у лесе (добра растуць грыбы). Задвор'е, Навасёлкі Слонім. ГРЫБНЕВАЕ ПОЛЕ. Поле (каля лесу, дзе добра растуць грыбы). Кемейшы Воран. ГРЫБНІКІ мн. Лес (добра растуць грыбы). Бяйнюны Ашм. ГРЫБНУЛЬКА ж. Лес (грыбное месца). Кемейшы Воран. ГРЫБНЫ ЛЕС. Лес (багаты на грыбы). Аўсядава, Вялікае Сяло Лід., Ліпнікі Шчуч. ГРЫБНЫ ХВАЙНЯК. Бор (багаты на грыбы). Лаўна Маст. ГРЫБОК м. Лес (пры дарозе з аўтобусным прыпынкам у выглядзе грыбка). Стукалы Маст.; Частка лесу. Ліпнікі Шчуч. ГРЫВА ж. Пагорак у лесе. Навасёлкі Слонім. ГРЫВЫ мн. Сенажаць. Ліпнікі Шчуч. ГРЫГАРОВІЧАЎ КЛІН. Поле (клінападобнай формы, належала Грыгаровічу). Калечыцы Шчуч. ГРЫГАРЭВІЧАВА ГАРА. Поле (на пагорку, належала Грыгарэвічу). Заполічы Свісл. ГРЫГОРАВА ПАСІКА. Лес. Граўжышкі Ашм. ГРЫГОРАЎ САД. Сад (былы хутар Грыгора). Доўгая Шчуч. ГРЫЙ м. Поле (належала селяніну з мянушкай Грый). Парэчча Гродз. ГРЫКАВА ГАРА. Пагорак (расце толькі грыка (грэчка)). Навасёлкі Слонім. ГРЫКОЎШЧЫНА ж. Кустоўе (былое поле, на якім часта сеялі грыку (грэчку)). Бязводна Зэльв. ГРЫМАКОЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Тужаўляны Гродз. ГРЫМУЧЫ ЛЕС. Лес (каля Грымучага Ручая). Навасёлкі Ашм. ГРЫМУЧЫ РУЧАЙ. Ручай (бурліць (грыміць) па камянях). Навасёлкі Ашм. ГРЫМЯЧКА ж. Крыніца. Пышкі Гродз. ГРЫНАЎШЧЫНА ж. Частка поля. Гербелевічы Дзятл. ГРЫНЕВІЧАВА ДАРОГА. Дарога (побач жыў Грыневіч). Воўпа Ваўк. ГРЫНЕВІЧАЎ ХУТАР. Поле (каля былога хутара Грыневіча). Воўпа Ваўк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 349 ▶