Старонка 84
◀ / 349 ▶
ГАНАЎШЧЫНА ж. Луг. Табала Гродз.; Поле. Добавічы Іўеў. ГАНДЗІН АГАРОД. Агарод (належаў Гандзі). Церахавічы Свісл. ГАНДЗІН ДУБ. Дуб (пасадзіла Гандзя). Раманавічы Шчуч. ГАНДЛЯРОЎ АГАРОД. Агарод (належыць Гандляру). Ятра Навагр. ГАНЕНЧЫНА ЛУЖЫНА. Лужына. Бязводна Зэльв. ГАНІН ВІР. Месца ў рацэ (тут утапілася Ганна). Бабічы Шчуч. ГАНІШЧА н. Балота (прагон для жывёлы). Сарочыцы Маст. ГАНКІ мн. Лес (у форме парогаў). Воўпа Ваўк. ГАННІН РУЧАЙ. Ручай. Сноўдзічы Слонім. ГАНОЎ ЛУГ. Месца лову рыбы. Шыйкі Зэльв. ГАНУЛІН АГАРОД. Агарод (належыць Ганулі). Вугляны Смарг. ГАНУЛІНА ПОЛЕ. Частка поля (належала Ганулі). Будраўцы Шчуч. ГАНУСІН АГАРОД. Агарод. Леснякі Ваўк. ГАНУЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (вядзе да Гануты). Забалоцце Смарг. ГАНЦАВА ГРАНІЦА. Дарога. Казіміраўка Гродз. ГАНЦАВА н. Луг. Гербелевічы Дзятл. ГАНЦАВЫЯ мн. Поле. Лашавічы Свісл. ГАНЦАЎ КУТ. Сенажаць (належала Ганцу). Чапунь Іўеў. ГАНЦАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Залясоўшчына Іўеў. ГАНЦКІ ЛЕС. Поле. Холстава Зэльв. ГАНЧАРКА ж. Рэчка (выцякае з возера каля в.Ганчары). Струбніца Маст. ГАНЧАРОВА ВЯРБА. Лужок (былы хутар Ганчара). Барысаўка, Амбілеўцы Шчуч. ГАНЧАРОВА ГАРА. Могілкі (на пагорку, дзе жыў Ганчар). Васявічы Дзятл. ГАНЧАРОВА ГРАНІЦА. Урочышча. Заборцы Лід. ГАНЧАРОВА ДЗЯЛКА. Частка поля. Заборцы Лід. ГАНЧАРОЎ КУТ. Поле (належала Ганчару). Працуцічы Свісл. ГАНЧАРОЎКА ж. Балота. Петрашоўцы Ваўк. ГАНЧАРУШКІ мн. Поле (з пясчанай камяністай глебай). Белева, Лаша Гродз. ГАНЧАРЫ мн. Частка вёскі Навасёлкі Слонім.; Частка вёскі (тут жылі ганчары). Азарычы Слонім. ГАНЧАРЫХА ж. Поле. Барысаўка Шчуч.; Балота. Воўпа Ваўк.; Лес. Астрына Шчуч. ГАНЬКА ж. Сенажаць. Калечыцы Шчуч. ГАНЬКІ мн. Частка сенажаці. Барысаўка Шчуч. ГАНЬКОЎСКІ ВЫГАН. Выган. Ганькі Слон.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 349 ▶