Старонка 76
◀ / 349 ▶
ВЫЛІЎКАВА н. Поле (побач жыў Вылівак). Астрына Шчуч. ВЫЛЯГАНКА ж. Паша. Пладовая Маст. ВЫМАКЛЯ ж. Поле (часта вымакае). Заполле Маст. ВЫПАЛЕНА н. Частка лесу. Смаляная Печ Дзятл. ВЫПАЛЕНАЕ н. Частка лесу. Біцеўцы Шчуч. ВЫПАЛЕНКА ж. Лес. Вердамічы Свісл. ВЫПУСТАК м. Поле. Мікалаўешчына Слонім. ВЫРАЖЫ мн. Паляна. Табала Гродз. ВЫРАЧ м. Глінішча. Вішнеўка Зэльв. ВЫРВА ж. Поле. Рагозніца Маст. ВЫРУБ м. Частка лесу. Сарочыцы, Вострава Маст. ВЫРУБКА ж. Прасека. Калінаўка Зэльв.; Поле. Казіміраўка Гродз.; Частка лесу. Аўсяніца Шчуч. ВЫРУБКІ мн. Месца ў лесе. Агульс Шчуч.; Малады лес. Макрэц Навагр. ВЫСАГУРКІ мн. Пагорак. Асіпаўцы Воран. ВЫСАДЖАНАЯ ж. Дарога. Забалоцце, Рагозніца Маст. ВЫСАКАВОЛЬТНАЯ ж. Частка лесу. Амбілеўцы Шчуч. ВЫСЕКІ мн. Паляна (на месцы высечанага лесу). Кейстуны Ашм. ВЫСЕЛКІ мн. Частка сяла. Сарасекі Бераст. ВЫСЕЎКАВА МЯЖА. Урочышча. Раманавічы Шчуч. ВЫСЕЧАНО н. Лес (тут была высечка). Малькавічы Маст. ВЫСЕЧКА ж. Дзялянка. Вострава Слонім., Клепачы Зэльв.; Бор. Раманавічы Шчуч. ВЫСЛУХАЎЧЫША ж. Рэчка. Пескі Маст. ВЫСМАЛ м. Лес. Казіміраўка Гродз., Лозкі, Раганічы Шчуч. ВЫСМАЛЫ мн. Кустоўе. Мелевічы Воран.; Поле (на месцы асушанага балота, дзе часта гарыць торф). Парэчча Гродз. ВЫСМАЛЫ мн. Частка лесу. Ліцвяны Шчуч. ВЫСМАЛЬНІК м. Лес. Мікалаеўшчына, Граўжышкі Ашм., Падваранцы, Сінкіняты Іўеў. ВЫСМАЛЬНІСКА н. Поле. Якубаўцы Воран. ВЫСМАЛЯНКІ мн. Кустоўе. Вішнеўка Зэльв. ВЫСМАЛЯНЫ мн. Луг. Цярэшкі Ваўк. ВЫСОКАЯ ГАРА. Пагорак. Селевічы Астр., Азарычы Слонім., Жданавічы, Навіны Навагр., Казіміраўка Гродз., Свайгіні Смарг.; Поле. Стукалы Маст., Малыя Масушыны Свісл. ВЫСОКАЯ ГРЭБЛЯ. Грэбля. Добавічы Іўеў. ВЫСОКІ БЕРАГ. Месца на рацэ. Прырэчча Слонім., Макары Маст., Біцяняты Смарг., Малая Воля, Скрундзі Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 349 ▶