ВАРВАНІШКІ мн. Поле. Кальчуны Ашм.
ВАРЗЭЛЕЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера (каля в.Варзэлы). Астр.
ВАРЗЭЛЫ мн. Балота. Караняты Астр.
ВАРКІ (ВАРКЕ) мн. Поле. Альхоўка, Пабрэззе, Сянежычы Навагр.; Балота. Табала Гродз.; Луг. Дакудава Лід.; Частка луга. Чапаеўка Шчуч.
ВАРОК м. Луг. Машталеры Маст., Казіміраўка Гродз., Купіск Навагр.
ВАРОНАЎШЧЫНА н. Сенажаць. Сарочыцы, Дубна Маст.
ВАРОНІНЫ МАГІЛЬНІК. Могілкі (на дрэвах шмат вароніных гнёздаў). Пашкавічы Воран.
ВАРОНІЦКІ КУРГАН. Курган (каля вёскі Варонічы). Шлавенцы Воран.
ВАРОНІШКІ мн. Поле. Астрына Шчуч.
ВАРОННЕ БАЛОТА. Балота (шмат вароніных гнёздаў). Свайгіні Смарг.
ВАРОНСКІ ЛЕС. Лес (каля вёскі Варона). Астр.
ВАРОТЫ мн. Невялікі лес. Гнесічы Навагр.; Частка вёскі Сабаляны. Гродз.
ВАРОЧКАВА н. Лес. Раганічы Шчуч.
ВАРТАПАМЯЦЬ ж. Поле (мае форму квадрата). Духаўляны Ваўк.
ВАРТЭЛЕЎШЧЫНА ж. Частка лесу (тут жыў Вартэль). Калечыцы Шчуч.
ВАРУНЕСКІ РОЎ. Роў (каля вёскі Вароніжкі). Бабічы Шчуч.
ВАРЦОЎ КОНЧЫК. Частка поля (належала Варцу). Будраўцы Шчуч.
ВАРЦЫ мн. Паша. Зарачаны Воран.
ВАРШАВА ж. Частка в.Баярская. Навагр.
ВАРШЭВІЦА ж. Поле. Малая Воля Дзятл.
ВАРЫ мн. Сенажаць. Казіміраўка, Верцялішкі Гродз.
ВАРЭ мн. Поле (каля рэчкі Буціска). Замасцяны Шчуч.
ВАРЭЙКАЎ ГАЗОН. Балота. Заполле Навагр.
ВАСАВЫ (АСАВЫ, АСАВЭ) мн. Лес (на поўдзень ад вёскі Руда Яварская). Дзятл.
ВАСЁЛКІ мн. Поле. Дашкаўцы Маст.
ВАСЕЎ САД. Сад (належаў Васю). Лапухова Слонім.
ВАСІГЁРЫ мн. Поле. Сапоцкін Гродз.
ВАСІЛЁВА БАЛОТА. Багна (тут утапіўся Васіль). Нарчы Шчуч.
ВАСІЛЁВА ГАРА. Пагорак (на ім – хата Васіля). Сідляроўшчына Ашм.
ВАСІЛЁВА ДАРОГА. Дарога (каля хаты Васіля). Сінкіняты Іўеў.
ВАСІЛЁВА КЛАДКА. Кладка (зрабіў Васіль). Бабічы Шчуч.
78 👁