Старонка 55
◀ / 349 ▶
БЯСПАЛЬЦАВА ПОЛЕ. Поле. Чарлёнка Дзятл. БЯСПЕР'Е н. Поле (вельмі неўрадлівае). Парэчча Гродз. БЯСПЛОДНАЕ н. Поле (неўрадлівае). Анжадава Ашм. БЯСХЕЛЬНЯЎ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (належыць Бясхельню). Сухінічы Зэльв. БЯЧЭЛЬНЯ ж. Поле. Шчонава Карэл. В ВАБІЯНАВА ж. Рэчка. Даўгялішкі Воран. ВАВЁРЧАЕ БАЛОТА. Балота. Нястанішкі Смарг. ВАВЁРЧЫНЫ ПЕРАЛЕСКІ. Кустоўе. Масты Правыя Маст. ВАГАНЕТКА ж. Частка ракі (тут былі мост і вузкакалейка). Біцяняты Смарг. ВАГЗАЛ м. Частка вёскі Старая Дубавая. Гродз. ВАДАКАЧКА ж. Луг (побач з вадакачкай). Ражанка Шчуч. ВАДАЛІ мн. Пагорак (сярод лугу). Рудня Свісл. ВАДАПОЙ м. Лес. Верцялішкі Гродз.; Луг (тут пояць жывёлу). Лапухова Слонім. ВАДАТЫНЕЦ м. Поле. Прыгодзічы Гродз. ВАДАТЫНСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Казіміраўка Гродз. ВАДАЎШЧЫНА ж. Частка лесу. Раманавічы Шчуч. ВАДАЦЁНГ м. Поле. Пладовая Маст. ВАДАЦЕЧ м. Лагчына. Панара Смарг.; Луг. Біцяняты Смарг., Радзявічы Маст. ВАДАЦЕЧА ж. Частка лесу. Кайшоўка Карэл. ВАДАЦЯГ м. Поле (вясною ў час паводкі сюды сцякае вада). Вострава Маст. ВАДЗІЛІШКІ мн. Поле (каля хутара з аднайменнай назвай). Якубаўцы Воран. ВАДЗІЦА ж. Поле. Моцькаўцы Ваўк. ВАДЗЯНАЯ КУДРА. Лес (сярод балота). Белазораўцы Іўеў. ВАДОЙЛАЎКА ж. Паляна ў лесе. Відзейкі Свісл. ВАДСТОЙ м. Поле (каля рэчкі). Казіміраўка Гродз. ВАДЫ мн. Асіннік. Ракавічы Шчуч. ВАЕННАЯ ТРЫБА. Балота. Аўсяніца Шчуч. ВАЕННЫ ПЛЯЖ. Пляж (побач з ваенным гарадком). Слонім. ВАЕННЫ СТАДЫЁН. Стадыён. Слонім. ВАЗНІЦКАЯ КЛАДКА. Кладка. Дзяляцічы Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 349 ▶