БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА. Возера. Азярніца, Клепачы Слонім., Бязводна Зэльв.
БЯЗДОННІЦА ж. Луг (тут ёсць крыніца). Лішкі Бераст.
БЯЗДОННЫ ЛУГ. Луг. Пасуцічы Зэльв.
БЯЗЭДНО н. Возера (вельмі глыбокае). Церахавічы Свісл.
БЯЛАСІКАЎ АГАРОД. Агарод. Каліноўская Свісл.
БЯЛЕЙЧАВА ГАРА. Пагорак (каля хутара Бялевіча). Сінкіняты Іўеў.
БЯЛЕЙЧАЎ ДУБ. Дуб (на падворку Бялевіча). Сінкіняты Іўеў.
БЯЛЁНКАЎСКІ МЛЫН м. Млын. Калінаўка Зэльв.
БЯЛІНКІ мн. Сенажаць (каля хутара Бялінка). Дашкаўцы Маст.
БЯЛКОВАЕ н. Сенажаць. Любча Навагр.
БЯЛКОЎШЧЫНА ж. Поле (належала Бялкоўскаму). Міцкавічы Гродз.
БЯЛЮГА ж. Балота. Нараты Смарг.
БЯЛЮСКАЯ СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць. Сушышкі Воран.
БЯЛЯЕВА БАЛОТА. Сенажаць. Шастакі Смарг.
БЯЛЯНКА ж. Сенажаць. Свайгіні Смарг.
БЯЛЯНСКІЯ ГОРЫ. Пагорак (каля в.Бяляны). Бяйнюны Ашм.
БЯЛЯТАВА КУПІНА. Балота. Нараты Смарг.
БЯЛЯТКА ж. Поле. Талмінава Ашм.
БЯЛЯТКА ж. Поле. Талмінава Ашм.
БЯЛЯЎСКІ ХВАЙНЯК. Высечка ў лесе. Лесніца Гродз.
БЯНДЗЮГА ж. Бераг ракі (тут сплаўлялі лес). Рудня Свісл.
БЯРВІШЧА н. Частка лесу. Панямонь, Шчорсы Навагр.
БЯРВЕНКА ж. Рака. Пруды Гродз.
БЯРДЗЯНСКАЕ ПОЛЕ. Поле (каля хутара Бердзі). Змяёўцы Дзятл.
БЯРЖА ж. Лес. Суботнікі Іўеў.
БЯРЖЫНАК м. Сенажаць. Вольдзікі Іўеў.
БЯРНУСЕВА ВОЗЕРА. Возера. Крапіўніца Свісл.
БЯРОЗАВА БАЛОТА. Балота (парослае бярэзнікам). Панямонь Навагр.
БЯРОЗАВА н. Бярозавы гай. Алекшыцы Бераст.; Сенажаць (раслі бярозы). Заполле Маст.
БЯРОЗАВАЕ ПОЛЕ. Поле. Дубароўшчына Дзятл.
БЯРОЗАВАЯ ГАРА. Лес. Раўбы Лід.
БЯРОЗАВАЯ РАЗВІЛКА. Частка лесу. Пастарыні Смарг.
БЯРОЗАВІК м. Месца торфараспрацоўкі. Целякі Смарг.
БЯРОЗАВЫ ВУГАЛ. Частка лесу. Парэчча Слонім.
БЯРОЗАВЫ ГАЙ. Лес (растуць толькі бярозы). Малыя Карнышы Навагр., Нёман Маст., Замасцяны, Пагарэлец Шчуч., Кальчуны Ашм.
79 👁