Старонка 51
◀ / 349 ▶
БУХАВЕЦКІ м. Урочышча (былы хутар Бухавецкага). Капці Дзятл. БУХАЛАЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Клімавічы Зэльв., Путрышкі Гродз. БУХАНАВА ПОЛЕ. Поле (на месцы хутара Буханава). Шылавічы Ваўк. БУХЛЯНКА ж. Возера. Шчорсы Навагр. БУХНЕЙЧАВА АЛЕЯ. Сад (належыць Бухневічу). Вялікая Нявіша Шчуч. БУХНЕЙЧАВА СЦЕЖКА. Сцежка (праз сад Бухневіча). Вялікая Нявіша Шчуч. БУХОЎШЧЫЗНА ж. Лес. Граўжышкі Ашм. БУХТА ж. Сенажаць (ваколяе – лес). Заполле Маст.; Частка ракі. Ланцавічы Маст. БУЦІЛКІ мн. Поле. Буцілы Лід. БУЦЬКАЎ БРОД. Брод. Заполле Маст.; Дарога. Сухінічы Маст. БУЦЬКАЎ ЛЕС. Лес (побач з жытлом Буцька). Круні Смарг. БУЦЬКАЎ НАДЗЕЛ. Сенажаць. Заполле Маст. БУЧА ж. Канава. Лукі Карэл. БУЧЫНА ж. Поле. Гожа, Прывалка Гродз. БУЧЫХА ж. Пагорак (былая сядзіба Бучынскага). Міцкавічы Гродз. БУШКАЎ ЛЕС. Лес (належаў пану Бушку). Граўжышкі Ашм. БУШНЁЎСКІ БАГОН. Частка лесу. Верцялішкі Гродз. БУШНЯКІ мн. Лес (належаў пану Бушняку). Ханявічы Свісл. БУШОВАЕ БАЛОТА. Балота (належала Бушову). Навасёлкі Свісл. БУШОЎКА ж. Дарога (каля сядзібы Буша). Крапіўніца Свісл. БУШЭЎСКАГА ЛЕС. Лес (належаў пану Бушэўскаму). Міхайлоўшчына Ашм. БУШЭЎСКАГА ПОЛЕ. Поле (належала пану Бушэўскаму). Маркіняты Ашм. БУШЭЎСКІ ЛЕС. Лес (належаў пану Бушэўскаму). Маркіняты Ашм. БЫДЛЯЧА ПАША. Паша. Зарачаны Воран. БЫКАВА ЛІНІЯ. Мяжа. Добавічы Іўеў. БЫКАЎКА ж. Сенажаць. Дашкаўцы Маст. БЫКОВАЯ ГАРА. Пагорак (у лесе, дзе некалі ваўкі загрызлі быка). Васявічы Дзятл. БЫКОЎСКАЯ ЛАВА. Сенажаць (належала Быкоўскаму). Дакудава Лід. БЫКОЎШЧЫНА ж. Частка поля (былая сядзіба пана Быкоўскага). Зарачані, Савані Свісл.; Выган. Віцькі Гродз. БЫКУШЧЫНА ж. Поле (былое балота, у якім утапіліся два быкі). Белякі Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 349 ▶