БУБІЛІСІН ЛУГ. Луг (каля хаты Бубіліхі). Моцькаўцы Ваўк.
БУБНЫ мн. Частка поля. Кузьмы Шчуч.
БУВІШКІ мн. Сенажаць. Прывалка Гродз.
БУГАЁЎ АГАРОД. Агарод (належыць Бугаю). Шлавенцы Воран.
БУГАЁЎ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (належыць Бугаю). Зарачаны Воран.
БУГАРЫНЦЫ мн. Частка вёскі. Бязводна, Дабрасельцы Зэльв.
БУГРЫ мн. Сенажаць. Дашкаўцы Маст.
БУДА ж. Валун. Акачы Слонім.; Лес. Капці Дзятл.
БУДАЁВА ж. Частка лесу. Сухінічы Маст.
БУДАРЭВІЧАЎ ЛЕС. Лес. Енчы Воран.
БУДАЎЛЯНСКАЯ СЦЕЖКА. Сцежка. Мігова Гродз.
БУДАЎНЯ ж. Урочышча. Галынка Зэльв.
БУДЗІЛІШКІ мн. Дарога. Кузьмы Шчуч.
БУДЗІЛОВІЧАВА ПОЛЕ. Поле (належала Будзіловічу). Высацк Слонім., Граўжышкі Ашм.
БУДЗІЛОВІЧАЎ САД. Сад (належаў Будзіловічу). Барысаўка Шчуч.
БУДЗІШЧА н. Лес. Казіміраўка Гродз.
БУДЗЬКАВА ЛАЗА. Кустоўе (каля хаты Будзька). Раганічы Шчуч.
БУДЗЬКОЎ РОГ. Поле. Аўсяніца Шчуч.
БУДЗЬКОЎ РОЎ. Роў (каля хаты Будзька). Багатырэвічы Маст.
БУДНІКАЎ ВЯТРАК. Урочышча (тут стаяў ветраны млын, што належаў Будніку). Кунцаўшчына Гродз.
БУДНЯНСКАЕ ПОЛЕ. Поле (каля в. Будныя). Навагр.
БУДРАЎШЧЫНА ж. Балота. Духаўляны Ваўк.; Лес. Празнікі Свісл.
БУДРОМЕЗЬ м. Лес. Малыя Карнышы Навагр.
БУДРЫКАВО н. Поле (належала Будрыку). Косічы Навагр.
БУДРЫНЯ ж. Сенажаць. Крычнікі Іўеў.
БУДРЭЙЧАЎ ЛЕС. Лес. Аўсядава Лід.
БУДЫ мн. Балота. Занкі, Ханявічы Свісл.; Луг. Ладзенікі, Гнесічы Навагр.; Паша. Зарудаўе Маст.; Сенажаць. Ліпнікі Шчуч., Пастарыні Смарг.; Частка лесу. Малыя Карнышы, Гнесічы Навагр., Сухінічы Маст.
БУДЭЛАЎШЧЫНА ж. Балота. Сугакі Ваўк.
БУЖ'Ё ж. Сенажаць. Дашкаўцы Маст.
БУЗАВЕЦКАЕ н. Поле. Гута Дзятл.
БУЗАРАВА ЛУЖЫНА. Лужына (каля хаты Бузара). Якубаўцы Воран.
БУЗГА ж. Пагорак. Рымдзюны Астр.
БУІНШЧЫНА ж. Паша. Масцішча Навагр.
78 👁