БЕРАЗНЯК м. Бярозавы гай. Бачанцы, Майсеевічы, Сугакі, Моцькаўцы Ваўк., Лапухова Слонім., Нёман Маст., Жырмуны Воран.; Балота. Чырвонае Сяло Зэльв.; Могілкі (растуць бярозы). Рагозніца Маст.
БЕРАЗНЯНКА ж. Рака (прыток Бярэзіны). Трускавічы Ашм.
БЕРАЗОЎСКІ ЛЕС. Лес. Варона Астр.
БЕРАСТАВІЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (да Бераставіцы.) Шылавічы Ваўк.
БЕРАСТАВІЦКІ ЛЕС. Лес. Шылавічы Ваўк.
БЕРАСТАВІЧАНКА ж. Рака (прыток Свіслачы). Малая Бераставіца Бераст.
БЕРАСТОЎКА ж. Дарога (да г.п.Бераставіца). Львоўка Ваўк.; Лес. Львоўка Ваўк.
БЕРДАЎСКІ ПАВАРОТ. Частка дарогі (каля в.Бердаўка). Чаплічы Лід.
БЕРДЗІКАЎСКІ ЛУГ. Луг. Бердзікі Ваўк.
БЕРКАЎШЧЫНА ж. Поле (належала Берку). Воўпа Ваўк.
БЕРКУТ ж. Рэчка. Жамайтукі Іўеў.
БЕРНІЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера (каля в.Бернікі). Ашм.
БЕРНІЦКАЯ ТРАПІНКА. Сцежка (да в.Бернікі). Ашм.
БЕРНЯНКА ж. Сажалка (каля в.Бернікі). Ашм.
БЕЦЮШКІ мн. Сенажаць. Плябанавічы Дзятл.
БЕШАННІК (БЕШАНІК) м. Поле (парослае пустазеллем). Рагозніца, Забалацце Маст.
БЖАЗОЎСКАЯ ПАСЕКА. Пасека (належыць Бжазоўскаму). Кемейшы Воран.
БЗДЗЮХОВА н. Лес. Сапоцкін Гродз.
БЗДУНОВІЧА ВОЗЕРА. Возера (названа паводле прозвішча Бздуновіч). Гальшаны Ашм.
БІГЕНСКАЯ ГАРА. Пагорак (каля вёскі Бігені). Шылавічы Ваўк.
БІГЕНСКІ ЛЕС. Лес (каля вёскі Бігені). Шылавічы Ваўк.
БІЗНОСАЎ ХВАЙНІЧОК. Невялікі лясок (названы паводле мянушкі «Бязносы»). Драчаны Свісл.
БІЗЭДНІЦА ж. Балота. Кавалі Бераст.
БІКІШКА ж. Поле. Гіры Астр.
БІКЯНСКАЕ БАЛОТА. Балота (каля вёскі Бікяны). Ашм.
БІЛЕВА ДАРОГА. Дарога. Бялымшчына Іўеў.
БІЛЕЎ ПУНКТ. Балота. Студзенікі Свісл.
БІЛЬЧЫ БАГОН. Балота (належала пану з прозвішчам Більч). Калінаўка Зэльв.
БІЛЬЧЫЧ м. Луг. Бязводна Зэльв.
77 👁