Старонка 344
◀ / 349 ▶
ЯМЫ мн. Нізіна. Сурвілішкі Іўеў.; Паша (тут былі бульбяныя ямы). Шлавенцы Воран.; Тарфянік (тут засталіся ямы пасля здабычы торфу). Забалоцце, Рагозніца Маст.; Мясціна (тут знаходзяцца калгасныя ямы для захоўвання корму). Рагозніца Маст.; Пагорак (на ім шмат ямаў). Калінаўка Зэльв., Грэбяні Гродз.; Лес. Васявічы Дзятл., Сакавічы Іўеў.; Луг. Коматава Гродз.; Хмызняк. Партызанаўка Слонім. ЯНА ж. Дарога (каля яе стаіць помнік, на якім надпіс сцёрты, акрамя імя Яна). Вялікае Сяло Лід.; Частка лесу. Сурвілішкі Іўеў. ЯНАВА ВОЗЕРА. Возера. Любча Навагр. ЯНАВА ДАЛІНА. Частка дарогі. Ліпічанка Шчуч. ЯНАВА ЯМА. Месца на рэчцы. Сакавічы Іўеў. ЯНАВІЧАЎ САД. Поле (былая сядзіба Янавіча). Гербелевічы, Дубароўшчына Дзятл. ЯНАКАЎ РОЎ. Канава (побач жыў Янак). Жылічы Гродз. ЯНАЎ УЗГОРАК. Пагорак (тут жыў Ян). Цярэшкі Ваўк. ЯНАЎСКАЯ РЭЧКА. Рэчка (выцякае з возера Янава). Юрчуны Астр. ЯНАЎСКІ КЛІН. Поле (каля в.Янаўшчына). Змяёўцы Дзятл. ЯНАЎСКІ ЛЕС. Лес (каля в.Янавічы). Ваўк. ЯНАЧКАЎ ГРУД. Пагорак. Доўгае Шчуч. ЯНЕЧКАЎ САСОННІК. Лясок. Круні Смарг. ЯНІНА н. Лес. Ханявічы Свісл. ЯНІНІНА БЯРОЗА. Бяроза (каля хаты Яніны). Фальваркі Астр. ЯНІШКІ мн. Паша. Кронькі Шчуч. ЯНКАВА КУДРА. Балота. Нараты Смарг. ЯНКАЎ ЛЕС. Поле (сярод лесу, дзе жыў Янак). Гербелевічы Дзятл. ЯНКАЎ ЛОГ. Балота. Нараты Смарг. ЯНКЕВІЧАВЫ КУСТЫ. Кустоўе (вакол хутара Янкевіча). Зарачаны Воран. ЯНКЕВІЧАЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (належаў Янкевічу). Зарачаны Воран. ЯНКЕВІЧАЎ ЗАРАСНІК. Кустоўе (тут жыве Янкевіч). Зарачаны Воран. ЯНКОЎСКАГА ПОЛЕ. Поле (належала Янкоўскаму). Бакшты Шчуч. ЯНКОЎСКАГА СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць (належала Янкоўскаму). Заполле Маст. ЯНКОЎСКІ ЦЕРАБЕЖ. Лес (тут Янкоўскі рабіў прарэджванне). Заполле Маст. ЯНКОЎСКІХ АГАРОД. Агарод (належаў Янкоўскім). Ханявічы Свісл. ЯНКОЎШЧЫНА ж. Поле (належала Янкоўскаму). Працуцічы, Студзенікі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 349 ▶