ХАЛЯВІСІНА ПАЛЯНКА. Паляна (належала Халявісе). Багданы Шчуч.
ХАЛЯВІХА ж. Урочышча (былы хутар). Багданы Шчуч.
ХАМЕЦ м. Хмызняк. Стрыжаняты Іўеў.
ХАМІНСКАГА ДЗЯЛКА. Поле (належала Хамінскаму). Слаўчыненты Смарг.
ХАМІЦКАГА ДЗЯДЗІНЕЦ. Паша (тут жыў Хаміцкі). Зарачаны Свісл.
ХАМІЦКАЎ ХВОЙНІК. Хвойнік (належаў Хаміцкаму). Зарачаны Свісл.
ХАМІЦКІ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (каля хутара, дзе жылі Хаміцкія). Хараўшчына Свісл.
ХАМІЦКІЯ КУСТЫ. Кустоўе (каля хаты Хаміцкіх). Лубянка Свісл.
ХАМКОВА н. Лес. Панямонь Навагр.
ХАНДОЖЫНА ж. Частка вёскі, вуліца (першым жыхаром быў Хадожын). Новы Двор Свісл.
ХАНЕВІЧАВА ЖЫЛА. Балота (каля сядзібы Ханевіча). Лозкі Шчуч.
ХАНЁЎКА ж. Частка лесу. Куклічы Свісл.
ХАНЮТАЎ ЛЕС. Лес (паводле прозвішча Ханюта). Казіміраўка Гродз.
ХАРАБРОВІЦКІ ГАСЦІНЕЦ. Дарога (да в.Харабровічы). Азарычы Слонім.
ХАРАНЖЫШКІ мн. (ХАРАНЖЫСКАЕ ВОЗЕРА). Возера (каля в.Харанжышкі). Ашм.
ХАРАТАЎСКІ ЛЕС. Лес. Забагонне Зэльв.
ХАРАЎСКАЯ ГРЭБЛЯ. Грэбля (каля хутара Хараўшчына). Свісл.
ХАРАЎШЧЫНА ж. Поле і лес (каля хутара Хараўшчына). Ханявічы Свісл.
ХАРАШУЛІН БЭЗ. Куст бэзу (тут жыла Харашуля). Вялікая Нявіша Шчуч.
ХАРАШЭВІЦКАЯ ЖВІРОЎНЯ. Пагорак і кар'ер (тут бяруць жвір). Дарані Свісл.
ХАРАШЭВІЦКАЯ ЦАРКВА. Месца (тут стаяла царква). Дарані Свісл.
ХАРАШЭЎСКА ЦАРКВА. Царква (тут быў хутар Харашэўскіх). Ханявічы Свісл.
ХАРДЫЯНТОВА н. Урочышча. Кальчуны Ашм.
ХАРКОЎ КАМЕНЬ. Камень (каля хаты селяніна з прозвішчам Харок). Якубаўцы Воран.
ХАРОШКА ж. Крыніца. Яцыны Астр.
ХАРСУНКА ж. Частка дарогі (паводле мянушкі чалавека). Калечыцы Шчуч.
85 👁