Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
КОРАЧАВА ЛЕС. Лес. Юрчуны Астр. КОРБА ж. Частка дарогі (поворот). Вялікая Нявіша Шчуч. КОРБУТАВД н. Поле (каля хаты Корбута). Васявічы Дзятл. КОРКУЛА ж. Лес. Буцілы Лід. КОРПУСАВА БАЛОТА. Былы хутар. Нястанішкі Смарг. КОРТАВА и. Луг. Табольская Будка Гродз. КОРЧМІСКО н. Лес. Ханявічы Свісл. КОРЧЫК м. Часткарэчкі. Дзяляцічы Навагр. КОРЧЫКІ ын. Лес. Пруды Гродз. КОРЧЫЦА МЯЖА. Мяжа (каля хаты Корчыца). Бязводна Зэльв. КОСА ДАРОГА. Дарога (няроўная, касая). Каліноўская, Верашчакі Свісл. КОСА ДКРОЖКк. Дарога ў лесе. Карашава Гродз. КОСА СЦЕЖКА. Поле. Бакшты Шчуч. КОСАЎКА ж. Дарога (пакручастая). Петрашоўцы Ваўк.; Пераезд. Дубна Мает. КОСАЎШЧЫНА ж. Поле. Сямейкі Лід. КОСВЕРА н. Луг, Нястанішкі Смарг. КОСЕЧКАЎ БРОД. Болота. Новы Двор Свісл. KOCIKABA ПОЛЕ. Поле. Вугляны Смарг. КОСКАЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Стукалы Мает. КОСТУСЯ ЛУГ. Луг (налеэісаў Костусю). Кладнікі Іўеў. КОСЦЕВА БАЛОТА. Болота. Гарны Гродз. КОСЦЕВА КАЦВІНА. Сажалка. Галынка Шчуч. КОСЦЕЛКА ж. Поле. Прыгодзічы Гродз. КОСЦІКАВА КЛАДКА. Кладка (насупраць хаты Косціка). Плябанавічы Дзятл. КОСЦІКАВА КРУШНЯ. Крушия (каляхаты Косціка). Кладнікі Іўеў. КОСЦІКАЎ БРОД. Брод (насупрацьхаты Косціка). Кладнікі Іўеў. КОЎБАЎ РОЎ. Роў. Нараставічы Слонім. КОЎЗАВА ТАРА. Горка (на ёй коўзаюцца дзеці). Новы Двор Свісл. КОХАЎШЧЫНА ж. Месцаля ракі. Бабічы Шчуч. КОЦЕЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (пасадзіў Коця). Асіпаўцы Воран. КОЦЕЎСКАЯ ГРЭБЛЯ. Грэбля (на ёй памёр Коця). Чаплічы Лід. КОЦІКАВАЯ КРЫН1ЧКА. Крынічка (побач расце вярба з коцікамі). Бяйнюны Ашм. КОЦІКАВО ПОЛЕ. Поле (на ім працаваў парабак Коцік). Косічы Навагр. КОЦІКІ мн. Луг (тут paci{e шмат лазы, якая і{віце «коцікамі»). Задвор'е, Ферадкі Слонім. КОШАЎКА ж. Месцаля ракі. Кухары Шчуч. к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
2 👁
 ◀  / 349  ▶