Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
ЗАНЯМОННЕ н. Сенажаць. Дзяляцічы Навагр., Дубна Маст. ЗАНЯМОНСК м. Паша. Чарлёна Маст. ЗАНЯМОНСКІ ЛЕС. Лес. Дубна Маст. ЗАПАВЕТНІК м. Урочышча. Сянежычы Навагр. ЗАПАГОН м. Поляна. Акачы Слонім. ЗАПАГОР'Е н. Болота (за пагоркам). Слаўчыненты Смарг. ЗАПА'ЙНІКІ мн. Паша. Дабраволя Свісл. ЗАПАЛА'ЦАВАЕ ПОЛЕ. Поле (за садам, дзе некалі стаяў панскі палац). Пладовая Маст. ЗАПАЛОНЯ ж. Поле (побач з хуторам Апалоня). Чарлёна Маст. ЗАПАЛЯ'НКА ж. Поле. Петрашоўцы Ваўк. ЗА.'ПА ЛЯС м. Лес (за полем). Вугляны Смарг. ЗАПАПОЎКА ж. Поле. Парэчча Слонім. ЗАПА Р м. Болота. Ганькі Слонім. ЗАПА'РАСНІК м. Яма (тут капалі жвір). Сугакі Ваўк. ЗАПА'СНІКА БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (належыць Запасніку). Даўгялішкі Воран. 3АПАТОВА н. Частка вёскі Лаўрышава. Навагр. ЗАПАШКА ж. Поле. Княжаводцы Маст., Попішкі Астр. 3 АПЛ A'TABA н. Луг (за пагоркам з назван Платова). Сянежычы Навагр. ЗАПЛО н. Частка болота. Духаўляны Ваўк. ЗАПЛОТ м. Луг. Чэхі Астр. ЗАПЛОЦЕ н. Урочышча. Сянежычы Навагр. ЗАПЛОЦЦЕ н. Поле (за веской, за плотам). Сянежычы Навагр. ЗАПЛЯ ЦКІ мн. Урочышча. Паплава Навагр. ЗАПОЛЛЕ н. Сенажаць. Шчорсы Навагр. ЗАПОЛЫ мн. Сенажаць: Лелюкі Іўеў. ЗАПОЛЬСКА ДАРОГА.Дорога (да в.Заполле). Сухінічы Маст. ЗАПОЛЬСКІ ЛЕС. Лес. Заполле Маст. ЗАПОЛЬШЧЫНА ж. Поле. Косічы Навагр. ЗАПОРАСЛЯ ж. Лес. Дабраволя Свісл. ЗАПРУ'ДА ж. Болота. Дашкаўцы Маст., Плёткі Шчуч. ЗАПРУ'ДДЗЕ н. Сенажаць. Дашкаўцы Маст. ЗАПРУ'ДЗІСКА н. Поле. Студзенікі, Навасёлкі Свісл. ЗАПРУ'ДЫ мн. Сенажаць. Казлоўшчына Ашм. ЗАПУСТКГмн. Паша. Мікалаеўшчына Слонім. ЗАПУ ЦЦЕ н. Поле (сярод кустоў). Багудзенка Навагр. ЗАПЯЛЁГО н. Поле. Малая Бераставіца Бераст. ЗАПЯ'СЦЕ н. Поле (за веской). Стрыжаняты Іўеў. ЗАРАВА'НІ мн. Поле. Тэлькаўшчына Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ataba, запагоре, запайнікі, запалацавае, запалянка, запараснік, запасніка, запруда, запруддзе, запрудзіска, запруды, запясце, заравані
2 👁
 ◀  / 349  ▶