Старонка 136
◀ / 349 ▶
ЗАЗАВОЗ м. Балота. Ліпнікі Шчуч. ЗАЗАДНЕ ПОЛЕ. Поле (за полем пад назвай Задне поле). Дашкаўцы Маст. ЗАЗАТОКА ж. Сенажаць (за затокай). Чарлёна Маст. ЗАЗУЛІНО БАЛОТА. Балота (тут шмат зязюль). Задвор'е Слонім. ЗАЗЯЛЬВЯНСК м. Паша. Дашкаўцы Маст. ЗАЙКАВА ГАРА. Пагорак. Бабічы Шчуч. ЗАЙКАВЫ ЯМЫ. Бульбяныя ямы (каля хаты Зайка). Галкавічы Навагр. ЗАЙКАЎСКІЯ ДУБЫ. Дубы. Ляцк Шчуч. ЗАЙЦАВА БАЛОТА. Балота. Вішнева Смарг. ЗАЙЦАВА ГАРА. Пагорак. Сінкіняты Іўеў.; Лес. Ялоўшчына Гродз. ЗАЙЦАВА ГЛІНІШЧА. Глінішча (побач з хатай «Зайца»). Сухінічы Зэльв. ЗАЙЦАВА ГРЭБЛЯ. Дарога. Вярбілкі Шчуч. ЗАЙЦАВА ДАРОГА. Дарога (каля хаты Зайца). Моцевічы Лід. ЗАЙЦАВА МЯЖА. Мяжа (аддзяляе поле Зайца). Бабічы Шчуч. ЗАЙЦАВА ПАЛЯНА. Паляна (тут шмат зайцаў). Пладовая Маст., Гервяты Астр. ЗАЙЦАВАЕ ДРЭВА. Яблыня. Аўсядава Лід. ЗАЙЦАВО н. Паляна (тут шмат зайцаў). Навасёлкі Слонім. ЗАЙЦАВЫЯ ГЕКТАРЫ. Поле. Холстава Зэльв. ЗАЙЧЫСІНА ДЗЯЛКА. Поле (належала «Зайчысе»). Чаплічы Лід. ЗАКАБАН м. Паша. Дубна Маст. ЗАКАМЕНЕВА н. Балота. Азарычы Слонім.; Поле (на ўскрайку ляжаць вялікія камяні). Акачы Слонім. ЗАКАНЦЫ мн. Луг (у в.Навасёлкі). Лід. ЗАКАРЫЦІНА Поле. Багудзенка Навагр. ЗАКАСАНКА ШЛЯХЕЦКАЯ. Частка вёскі Місявічы. Воран. ЗАКАСЦЕЛЬЦЫ мн. Частка пасёлка (за касцёлам). г.п.Іўе. ЗАКІШКІ мн. Лес. Лэйгабалі Гродз. ЗАКЛО н. Балота. Заполле Маст. ЗАКЛЯ ж. Мочула (тут мачылі каноплі). Моцькаўцы Ваўк., Дубароўшчына Дзятл. ЗАКЛЯТАЕ БАЛОТА. Балота. Скрундзі Дзятл. ЗАКЛЯШТОРКІ мн. Сенажаць. Лаўрышава Навагр. ЗАКОМЫ мн. Лес. Шчонава Карэл. ЗАКОТРА ж. Сенажаць (за р.Котра). Аўсяніца Шчуч. ЗАКОТЫ мн. Сенажаць. Сінкіняты Іўеў. ЗАКРАЕК м. Сенажаць. Казіміраўка Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 349 ▶