Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
ЗАБАЛОТНІ ЛЕС. Лес. Дакудава Лід. ЗАБАЛОТНІКІ мн. Поле. Расальшчына Іўеў. ЗАБАЛОТНІЦА ж. Луг (за болотам). Крывая Ашм. ЗАБАЛОЦЕ н. Поле (за балотамі). Баранава, Зарубічы Гродз. ЗАБАЛОЦЦЕ н. Сенажацъ. Воўпа Ваўк., Кальчуны Ашм.; Поле. Клепачы Зэльв.; Паша. Скоўдзічы Слонім., Воўпа Ваўк.; Урочышча. Капашчава Навагр. ЗА'БАНКА ж. Поле. Парэчча Гродз. ЗАБАРОН м. Сенажаць. Баранавічы Іўеў. ЗАБАРОННАЕ н. Лес. Лозкі Навагр. ЗАБАРЬГШКА ж. Пагорак. Родзевічы Ашм. ЗА'БАХАЎ ЛЕС. Лес (належаў Забаху). Шчанец Шчуч. ЗАБІТОЕ н. Лес. Струбніца Маст. ЗАБГТЫ ДОЛ. Урочышча (былая панская сядзіба). Граўжышкі Ашм.; Даліна. Шлавенцы Воран. ЗАБГТЫ ЛЕС. Лес. Войдзевічы Маст. ЗАБЛОЦКАВА HABIHA. Лес. Пасуцічы Зэльв. ЗАБОК м. Сенажаць i лес (збоку ад Нёмана). Заполле Маст. ЗАБОР м. Паша (за борам). Зарудаўе Маст. ЗАБОР'Е н. Лес. Навасады, Савані, Церахавічы, Занкі Свісл.; Сенажаць. Забор'е Шчуч. ЗАБОР'ЕЎСКАЯ ПРОСЕКА. Прасека (улесе nad назван Забор 'e). Савані Свісл. ЗАБОРАК м. Болота (за борам). Акачы, Прырэчча Слонім. ЗАБОРАНСКАЯ ГРЭБЛЯ. Грэбля (на дарозе да в.Забор 'e). Раманавічы Шчуч, ЗАБОРАНСКІ КУРГАН. Курган (каля в.Забор'е). Бабічы Шчуч. ЗАБОРАНСКІ ПЛЯЖ. Пляж; (каля в.Забор'е). Бабічы Шчуч. ЗАБОРАНСКІТАРФЯНІК. Тарфянік (каля в.Забор'е). Бабічы Шчуч. ЗАБОРАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Дашкаўцы Маст. ЗАБОРКІ мн. Кустоуе. ЛюбнаКарэл. ЗАБОРНАЕ ВОЗЕРА. Возера (за борам). Каращава Гродз. ЗАБОРНІКІ мн. Сенажаць (за борам). Мастаўляны Лід. ЗАБОРСКА ДАРОГА. Дарога (ідзе да лесу над назван Забор'е). Савані Свісл. ЗАБОРСКАЁ н. Могілкі (за борам). Каліноўская Свісл. ЗАБРАДОК м. Сенажаць (за бродам). Заполле Маст. ЗАБРАДЬГ мн. Поле. Рудня Свісл. ЗАБРОД м. Сенажаць. Ліпнікі Шчуч.; Паша. Раманы Іўеў. ЗАБРОДАК м. Сенажаць (за бродам). Дашкаўцы Маст. ЗАБРОДДЗЕ н. Луг (за бродам). Задвор'е Слонім., Шастакі Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забанка, забахаў, заборе, забореўская, задворе
3 👁
 ◀  / 349  ▶