АЗЯРЫСКА н. Поле (раней было возера). Ятра Навагр.; Яма (зарослая асакой, ранейшае возера). Сугакі Ваўк.
АЗЯРЫШЧА н. Луг. Загор'е Навагр.; Поле (у нізіне). Сугакі Ваўк., Ханявічы Свісл; Балота (раней было возера). Ведравічы, Дубароўшчына Дзятл.; Сенажаць. Маркуці Лід.; Выган (у нізіне). Казлоўшчына Ашм.; Поле (тут было невялікае возера). Багатырэвічы Маст.; Невялікае азярцо. Бязводна Зэльв.; Лес. Церахавічы Свісл.
АЗЯРЫШЧЫ мн. Балота (вакол возера). Косічы Навагр.
АЗЯРЭЦ м. Сенажаць (на месцы былога возера). Змяёўцы Дзятл., Хацілавічы Смарг.
АЙЦОВА ВОЛЯ. Урочышча. Кастэчына Ашм.
АКАЛОДАЧНО н. Поле. Багудзенка Навагр.; Балота (раней непадалёку жыў акалодачны). Ятра Навагр.
АКІНЧАК м. Сад. Варона Астр.
АКМЯНА ж. Лес. Бяйнюны Ашм.
АКМЯНІНЯ ж. Пагорак. Гіры Астр.
АКНЕНЕВА ЛУЖЫНА. Лужына. Заборцы Лід.
АКНО н. Поле (мае форму акна). Свайгіні Смарг.
АКОЛІЦА ж. Сенажаць. Рэпля Ваўк., Тэлькаўшчына Іўеў., Горныя Самуйлавічы, Дольныя Самуйлавічы Маст.; Балота. Празнікі Свісл., Сухінічы Зэльв.; Поле. Нястанішкі Смарг., Церахавічы, Каліноўская Свісл.
АКОЛІЦКАЕ БАЛОТА. Урочышча (балота). Раднікі Ваўк.
АКОЛІЧНЫ м. Лес. Баранавічы Іўеў.
АКОЛЬНО н. Поле (сярод лесу). Акачы Слонім.
АКОНЕЧКО н. Возера. Лозкі Шчуч.
АКОПА ж. Урочышча (частка лесу). Агульс Шчуч.; Частка лесу (пасля вайны ў ямах (акопах) захоўвалі бульбу). Амбілеўцы Шчуч.
АКОПЫ мн. Кустоўе (з часу вайны засталіся акопы). Копцевічы Смарг.; Поле. Дзедукі Лід.; Месца ў лесе. Коматава Гродз.
АКРАЙНІЧАК м. Поле (невялікае памерам). Гожа Гродз.
АКРУГЛІЦА ж. Сенажаць. Кальчуны Ашм.
АКСАНАВА КЛАДКА. Кладка (зрабіў конюх Аксан). Дзітрыкі Лід.
АКСАНАВА МЛЫНІШЧА. Урочышча (тут стаяў млын, які належаў Аксану). Заборцы Лід.
АКСАНАЎ РОЎ. Канава. Заборцы Лід.
АКСЕНЧЫКАЎ ЛЕС. Лес (належаў Аксенчыку). Малыя Масушыны Свісл.
АКСЮТКА ж. Поле (на былым хутары Аксюты). Чэхі Астр.
АКТАРЫ мн. Поле (куплялі ў пана па гектарах). Каліноўская, Савані Свісл., Рагозніца Маст., Казіміраўка Гродз.
85 👁