ДОЎГІЯ ШНУРЫ. Поле. Нястанішкі Смарг., Фальваркі Астр., Задвор'е Слонім.
ДОЎЖАНСКІ ЛУЖОК. Луг. Ліпнікі Шчуч.
ДОЎЖЫЦА ж. Рэчка (прыток р.Спужанкі). Скідаль Гродз.
ДОЎЦА н. Лес. Ліпнікі Шчуч.
ДРАБАЎШЧЫНА ж. Поле (належала Драбу). Васявічы Дзятл.
ДРАБІЛКА ж. Яр (тут дробняць каменне). Навасёлкі Слонім.
ДРАБІНОЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Дубна Маст.
ДРАБНУХА ж. Луг. Лукі Карэл.
ДРАБУШКЕ мн. Луг. Грабяні Гродз.
ДРАГАЧУШЧЫНА ж. Поле. Заполле Навагр.
ДРАГЛЁЎСКІ МОСТ. Мост (каля в.Драглёўцы). Семернікі Ашм.
ДРАЗГАЎШЧЫНА ж. Балота. Вострава Маст.
ДРАЗДАЎШЧЫНА ж. Луг. Радзявічы Маст.
ДРАЗДОВЫЯ ГОРЫ. Пагоркі (каля хаты Дразда). Жупраны Ашм.
ДРАЗДОВЫЯ ЛУЖКІ. Сенажаць (вядуцца дразды). Слаўчыненты Смарг., Духаўляны Ваўк.
ДРАЗДОЎКА ж. Частка вёскі (тут жыве Дрозд). Біцяняты Смарг.
ДРАЗДЭ мн. Сенажаць (вядуцца дразды). Ятра Навагр.
ДРАЙЛАЎШЧЫНА ж. Лес. Ялоўшчына Гродз.
ДРАНГАВАЯ ДАРОГА. Дарога-грэбля (праз лес і балота). Бакшты Шчуч.
ДРАНІН ЛЕС. Лес. Ліпнішкі Ваўк.
ДРАНІНЫ мн. Лес. Клявіца Ашм.
ДРАНІНЫ мн. Лес. Сінкіняты Іўеў.
ДРАНІЦА ж. Лес (пераважаюць вольхі і асіны). Сугакі Ваўк.
ДРАПНЯК м. Поле. Кемейшы Воран.
ДРАЧЫЛАЎКА ж. Рака (каля в.Гагарына (старая назва Драчылава)). Гагарына Навагр.
ДРАШКАВА н. Частка лесу (тут жыў Драшка). Прырэчча Слонім.
ДРАЯ ж. Частка ракі (тут мылі бялізну). Новы Двор Ашм.
ДРОБАЎ БУГОР. Пагорак (былая сядзіба Дроба). Бабічы Шчуч.
ДРОБЫЧЫ мн. Лес. Мастаўляны Лід.
ДРОВЫСКО м. Частка лесу. Кукалкі Ваўк.
ДРУГАЯ КАНАВА. Канава. Валэйкавічы Смарг.
ДРУГАЯ САПІТАРКА. Дарога. Куляшы Смарг.
ДРУГОЕ ПОЛЕ. Поле. Кісялі Астр.
ДРУЖБА ж. Дарога, шаша. Стральцы Маст.
ДРУЗГЕНІЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (да Друзгенікаў). Прывалкі Гродз.
ДРЫВОТНІКІ мн. Пагорак (тут нарыхтоўвалі дровы). Талмінава Ашм.
80 👁