АДНАРАТА ж. Лес (каля хутара Ганарата). Маст.
АДНАРУЧКАЎ АГАРОД. Агарод (каля хаты Аднаручкі). Сухінічы Маст.
АДНОГА ж. Мяжа (шырынёй у адну нагу – ступню). Шундры Слонім.
АДОЛЕЎ СКЛЕП. Склеп (на былой сядзібе Адоля). Змяёўцы Дзятл.
АДОЛЬКАВА ГРУШКА. Груша. Еўлашы Шчуч.
АДОЛЬФАВЫ МЕЖЫ. Урочышча. Навасёлкі Ашм.
АДРАНКА ж. Поле. Парэчча Гродз.
АДРОДЗЕВА ГАРА. Пагорак (тут жыў Адродзь). Падваранцы Іўеў.
АДРЫВОНСКІЯ ПАЛІ. Поле (належала пану Адрывону). Трускавічы Ашм.
АДРЫНА ж. Поле. Енчы Воран., Багданаўцы Шчуч.; Хата (вялікіх памераў). Навасёлкі Слонім.
АДРЫНІШНІК м. Поле. Бакшты Шчуч.
АДРЫНІШЧА н. Поле. Мікалаеўшчына Слонім.; Луг. Мілявічы Маст.
АДРЫНІШЧЫ мн. Поле. Заполле Навагр.
АДСТОЙНІКІ мн. Луг (побач – адстойнікі з крухмальнага завода). Рагозніца Маст.
АДЫНЦАВА н. Сенажаць (належала пану Адынцу). Сінкіняты Іўеў. АДЫНЦАЎ ЛЕС. Лес (належаў пану Адынцу). Жэльвы, Навасёлкі Ашм.
АДЭЛІН АГАРОД. Агарод (належаў Адэлі). Баранавічы Іўеў.
АДЭЛІНА РЭЧКА. Частка ракі (побач з Адэлінай сенажаццю). Нястанішкі Смарг.
АДЭЛЬСКА-СКРАБЛЯЦКА ДАРОГА. Дарога (паміж вёскамі Адэльск і Скраблякі). Скраблякі Гродз.
АДЭЛЬСКІ ЛУГ. Луг (каля в.Адэльск). Гродз.
АДЭЛЬЧЫН КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (каля хаты Адэлькі). Зарачаны Воран.
АДЭЛЬЧЫН ЛУЖОК. Невялікі луг (каля хаты Адэлькі). Вайкалы Шчуч.
АДЭЛЬЧЫНА НІВА. Частка поля (побач з хатай Адэлькі). Вайкалы Шчуч.
АДЭЛЬЧЫНЫЯ АКОПЫ. Ямы (насупраць хаты Адэлькі). Зарачаны Воран.
АЕГІРАВАЕ БАЛОТА. Балота (расце шмат аеру). Нараты Смарг.
АЕЛЬЧЫКАВА ПОЛЕ. Поле (належала Аельчыку). Хралы Астр.
АЕР м. Балота (расце шмат аеру). Рудзішкі Астр.
86 👁