Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
Д -------------------------------------------ДА'ЎКШЫ АГАРОД. Агарод (належыць Даўкшу). Ганчары Іўеў. ДАФАРЭ'НЦА ж. Лес. Раганічы Шчуч. ДА'ШКАЎСКІЯ КУСТЫ. Кустоўе (каля в.Дашкаўцы). Масты Правыя Маст. ДАШЧАНЕ'Ц м. Балота. Дубароўшчына Дзятл. ДВАРЛУ'КІ мн. Поле. Каргаўды Воран. ДВАРОВЫ ЛЕС. Частка лесу (тут быў панскі маёнтак). Гербелевічы Дзятл. ДВАРЦЬГ мн. Урочышча, хутар. Верцялішкі Гродз. ДВАРЭЦКАЯ ДАРОГА.Дарога (давДварэц). Гернікі Дзятл. ДВОР м. Частка вёскі. Кукалкі Ваўк., Мокрава Карэл., Геранёны Іўеў., Багатырэвічы, Рагозніца Струбніца Маст., Мілашэвічы Слонім., Дайлідкі Астр., Навіны Навагр.; Хутар (тут жыў пан), Павіланцы Воран.; Поле. Альхоўка Навагр., Рымдзюны Астр. ДВОРНА ДАРОГА. Дарога (да былога панскага двара). Сурвілішкі Іўеў. ДВОРНА ж. Паша (былы панскі двор). Чэхаўцы Іўеў. ДВОРНА КУДРА. Кудра (былы панскі двор). Тэлькаўшчына Іўеў. ДВОРНА ПОЛЕ. Поле (належала да панскага двара). Вял i кая Нявіша Шчуч. ДВОРНА РЭЧКА. Рэчка (тут быў панскі двор). Гожа Гродз. ДВОРНА СЕНАЖАЦЬ, ПОЛЕ. Сенажаць i поле (каля былога панскага дворышча), Тэлькаўшчына Іўеў. ДВОРНАЕ н. Поле (былы панскі двор). Каргаўды Воран., Воўпа Ваўк., Міклашоўцы Маст., Тушамля Свісл.; Частка вуліцы (тут быў панскі маёнтак). Дабраволя Свісл. ДВОРНАЯ ВУЛІЦА. Частка вуліцы. Азёры Гродз. ДВОРНАЯ ГРЭБЛЯ. Дарога (да былога панскага двара). МілашэвічыСлонім. ДВОРНАЯ ДАЛ [НА. Даліна ў лесе. Багатырэвічы Маст. ДВОРНАЯ ДАРОГА. Дарога (да былога панскага двара). Нарбутавічы Дзятл.\Дарога (да Двара). Кукалкі Ваўк. ДВОРНАЯ HABIHA'. Поле. Крапіўніца, Студзенікі Свісл. ДВОРНАЯ ПАША. Паша (каля былога панскага двара). Чаплічы Лід. ДВОРНАЯ САЖАЛКА. Сажалка (на былым панскім двары). Чаплічы Лід., Мілашэвічы Слонім. ДВОРНЫ АГАРОД. Агарод (побач быў панскімаёнтак). Цацкі Лід. ДВОРНЫ ВЫГАН. Сенажаць. Сурвілішкі Іўеў. ДВОРНЫ ГАРОД. Поле (былы хутар). Малькавічы Маст. ДВОРНЫ ЛУГ. Луг (намесцы былога панскага двара). Рымдзюны Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дафарэнца, дашкаўскія, дашчанец, даўкшы, дварлукі
2 👁
 ◀  / 349  ▶