НІ РЫБКІ HI ХАЧУ, HI ЛЫТКІ HI МАЧУ *. Кажа той, хто не хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагароды. Грынолат: I ры бы не хан у, i адзенне не зм ану; I ры бы не хан у, і хваст а не м ану; Федароўскі: I ры бы ні хан у і сракі ні м ан у (ні ўм ан у); I ра к а ў ні хан у і ср а к і ні ўм ану. НІ СЕЛА НІ ПАЛА ЗАХАЦЕЛА БАБА САЛА *. Ні з таго ні з сяго збыць з рук або патрабаваць што-н. Грынолат: Н і села ні п ала, дай, б аб а, сала; Федароўскі: Н і село, ні пало, падай к ат у сала. НІ СТУПАЙ, ЧАЛАВЕЧА, БОГУ НА ПЯТЫ. Кажуць таму, хто здзекліва высмейвае што-н. паважнае і дарагое для іншых. НІ СЬПЯЧЭЦЦА, ДЫК ЗВАЛАЧЭЦЦА. Кажуць, калі нейкую работу стараюцца хутчэй скончыць, каб яе ўжыць ці спажыць. НІ ТАДЫ САБАК КАРМІЦЬ, ЯК НА ПАЛЯВАНЬНЯ ІЦІ *. Да ўсякай справы трэба загадзя рыхтавацца. Гаворыцца з незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтаванасць. Санько: Н е т ады харт оў карм іцъ, я к у ловы едуцъ; Н е т ады к а р о ву карм іцъ, кал і т рэба даіцъ; Н е т ады ст удню капацъ, я к т рэба см агу прагнацъ; Федароўскі: Н е т ады сабак карм іцъ, я к на паляванне ехацъ. НІ ТАК БОЙСЯ ЗЛОДЗІЯ, ЯК П'ЯНІЦЫ, БО ЗЛОДЗІ ЦЯГНЯ ДАМОЎ, А П 'ЯНІЦА - 3 ДОМУ. Маладой пры выбары жаніха з двух ліх раяць выбіраць меншае. НІ ТАК ЖЫВЁМ, ЯК ХОЧАМ, АЛІ ЯК ВЫПАДАЯ. Жыццёвыя патрэбы прымушаюць людзей абмяжоўваць свае жаданні. Насовіч: Треба т ак ж ыцъ, я к набяж ыцъ; Федароўскі: Н е т ак ж ы ві, я к сам хонаш, да я к Б ог п ры казаў; Шэйн: Н е ж ы ві дабром, да ж ы ві ум ом. НІ ТАК ЧОРТ СТРАШАН, ЯК ЯГО МАЛЮЮЦЬ. Не так страшна на самай справе, як здаецца або як гавораць. Лепешаў: Н е т ак норт ст раш ны, я к я го малю ю цъ. НІ ТАК ШКОДА, ЯК НЯВЫГОДА. Кажуць, калі згубіцца нейкая недарагая, але патрэбная рэч. НІ ЎЗДЫХАЙ: ЧАГО НЯМА, TATO НЯХАЙ. Супакойваюць таго, хто крыўдзіцца, што ў яго шмат чаго не хапае. HI Ў ГАРШКУ, HI Ў МЯШКУ. Калі што-н. страчана без якой-н. карысці: з мяшка ўзята, а ў гаршчок не пакладзена
Дадатковыя словы
блат, грынблат, пяніцы
10 👁