Цалік — цаліна.
Цаліком — напрасткі, нацянькі.
Цесіль — майстар будаваць драўляныя будынкі і часаць дрэва; цясляр.
Цёрліца — гліняная пасудзіна для расцірання маку.
Цівун — панскі наглядчык за працай сялян у часы прагону.
Цівунаваць — наглядаць за працай сялян у панскім маёнтку.
Цура — страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, часам з алеем; рулі.
Цурыць — ліць, цячы тонкім струменем (з літ. čiurēti).
Цынш — падатак (з польск. czynsz, нямецк. zinz).
Цюха — Цімох.
Цялеш (ад тіліша) — кароткае тоўстае палена.
Цяць — сеч, кусаць, біць каго-н.
Чапка — шапка.
Чаропка — малая гліняная міска, гаршчок або кубак.
Чаўпсці — настойліва даводзіць каму-н. што-н., паўтараць увесь час адно і тое ж.
Чаха — пропуск ніткі пры снаванні і пры тканні.
Чулінда — неахайная жанчына.
Чуць дух — адчуваць строгасць, баяцца каго-н.
Шабола (шабалда) — пустазвон.
Шапар (шафар) — кіраўнічы работай і расплатай з работнікамі ў ляснога купца.
Шаты — пышнае дарагое адзенне.
Шатырыцца — ладзіцца, прыбірацца, рыхтавацца да якой-н. урачыстасці.
Шмараваць — намазваць маззю, націраць.
Шмат — кавалак тканіны, палатна.
Штыкі — ісці кульгаючы.
Шубец — кажух, шуба.
Шчарбаты — няўдалы, аднабокі.
Шчык — верхаліна дрэва, верх.
Шэлег — старажытная дробная манета (у радзімічаў — шеляг; у беларусаў, палякаў і ўкраінцаў — шэлег у 15—18 стст.).
Юха — юшка; жыжка ва ўсялякай страве.
Якаўцы — бяскрыўдныя людзі.
Ярым — Яром, Ярома, Верамей.
Ятроўка — жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.
82 👁