Старонка 317
◀ / 322 ▶
Сыта — даўняя беларуская страва — мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой; рассалоджаны ў вадзе мёд. Сыць — сытасць, прыбытак на целе. Пажаданне для ядучых: «Сыць, Божа!» — «Просім!» Сэплі — смаркачы. Сявенька — плеценая пасудзіна для ручной сяўбы. Тавар — свойская рагатая жывёла. Тагрочны — леташні. Тошчы — пусты, нішчымны. Тпруляка — гэтак клічуць жарабя. Троіць — тройчы апрацоваць глебу пад грады, каноплі, пшаніцу. Тулалёнкі — тулава. Тшэснуць — трэснуць (з польск. trzasnąć) Тылок — ніз тулава; задніца, задні праход. У кага — у каго. Удод — птушка сямейства ўдодавых са стракатым апярэннем, веерападобным чубам і доўгай загнутай уніз дзюбай. Удома — дома. Уж — гуж, скураная ці вераўчаная пятля, пры дамапозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. За ўж — за гуж. Ужон — колькасць нажатых снапоў. Укрой — адрэзаны кусок сала, мяса, масла, хлеба і г. д. Упагатовя — напэўна, больш чым напэўна. Уража — крыўда (з польск. uraza). Урода — ураджай. Ус — дарослы, у якога шчацінне на твары. Уса, за ўса — за авёс. Усюсько — усё чыста, літаральна ўсё. Утаета — схавана, утоена. Утлае — слабае, старое. Утнуць — ударыць, укусіць, торкнуць (нажом). Файтон — фаэтон, карэта (брычка). Хванабэрыя — ганарлівасць, фанабэрлівасць. Хвінты да ботаў — астрогі, «шпоры». Хвэст — царкоўнае (часцей каталіцкае) прыстольнае свята; наогул свята з кірмашамі і пагулянкамі (з польск. fest, нямецк. Fest, лацін. festum). Хласціць — балбатаць, плявузгаць. Ходыр — борзы няспынны рух. Хадзіць ходырам — бурна праяўляцца. Хоўля — гадоўля. Хрушч — від грыбоў: бяляк; грузд жоўты, г. сапраўдны, г. чорны. Худачок — бедны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 322 ▶