Патароча — здань, пудзіла.
Патаць — патануць.
Патракаваць — пачаставаць.
Патракачы — частаванне.
Пацеры — малітва (з польск. pacierz, лац. patens).
Пацягушкі — пацягванне; сцябанне кнутом.
Пашванкаваць — пашынкаваць, перакруціць.
Пашмараваць — памазаць маззю; нацерці.
Пенёндзы — грошы (з польск. pieniądze, ням. pfenig).
Перак — папярок.
Перэбірачка — той, хто выбірае перабіраючы.
Піяка — піток, п’яніца.
Плех — голае месца сярод поля, лесу; прагаліна; недахоп.
Плястры — штучныя соты.
Порт — льняная тканіна.
Потанцы — ежа з салодкага малака, у якое накрышаны хлеб.
Пошар — дробнае сена і салома.
Прававацца — шукаць права праз суд ці перад адміністрацыяй.
Прарэжынка — прарэх.
Праснак — тоўсты блін з прэснага цеста.
Прасніца — драўляная прылада для прадзення воўны, льняной, пяньковай кудзелі.
Праставаць — ісці прама, напрасткі.
Провад — кіраўнік.
Пружшы — спружыністы, лёгкі ў рухах; пруткі.
Прывязка — 1) прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы; 2) прывязь у цэпе; тое, чым прывязваюць біч да цапільна.
Прыдкі — хуткі.
Прыплеснуцца — прыбіцца да чаго-н.
Прысак — гарачы попел.
Прыселле — месца, дзе разлягліся сялібы.
Прыступаць — находзіць.
Прэндка — хутка (з польск. prędko).
Пук — пшык.
Пунька — хлевушок.
Пушок — самая дробная ржаная мякіна, якую малолі разам з жытам, каб было болей мукі.
Пындаль — няўдача.
Радно — тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.
Разгудніца — жанчына, якая, каб разладзіць вяселле, адшуквае ганьбу ў маладога ці маладой.
Разгудзіць — абняславіць, зганьбіць, разладзіць.
Разгудніць — адшукаць ганьбу ў маладога ці маладой, каб разладзіць вяселле.
85 👁