Патароча — здань, пудзіла. Патёць — патануць. Патракавёць — пачаставаць. Патракачы — частаванне. Шцеры — малітва (з польск. pacierz,лац. patens). Пацягушкі — пацягванне; сцябанне кнутом. Пашванкаваць — пашынкаваць, перакруціць. Пашмараваць — памазаць маззю; нацерці. Пенёндзы — грошы (з польск. pieniądze, ням. pfenig). Пёрак — папярок. Перэбірёчка — той, хто выбірае перабіраючы. ІШка — піток, п'яніца. Плех — голае месца сярод поля, лесу; прагаліна; недахоп. Плистры — штучныя соты. Порт — льняная тканіна. Потанцы — ежа з салодкага малака, у якое накрышаны хлеб. Шшар — дробнае сена і салома. Прававацца — шукаць права праз суд ці перад адміністрацыяй. Прарэжынка — прарэх. Праснёк — тоўсты блін з прэснага цеста. Прасніца — драўляная прылада для прадзення воўны, льняной, пяньковай кудзелі. Праставаць — ісці прама, напрасткі. Провад — кіраўнік. Пружшы — спружыністы, лёгкі ў рухах; пруткі. Прывязка — 1) прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы; 2) прывязь у цэпе; тое, чым прывязваюць біч да цапільна. Прыдкі — хуткі. Прыплеснуцца — прыбіцца да чаго-н. Прысак — гарачы попел. Прыселле — месца, дзе разлягліся сялібы. Прыступаць — находзіць. Прэндка — хутка (з польск. prędko). Пук — пшык. Пунька — хлевушок. Пушок — самая дробная ржаная мякіна, якую малолі разам з жытам, каб было болей мукі. Пындаль — няўдача. Раднб — тоустае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Разгудніца — жанчына, якая, каб разладзіць вяселле, адшуквае ганьбу ў маладога ці маладой. Разгудзіць — абняславіць, зганьбіць, разладзіць. Разгудніць — адшукаць ганьбу ў маладога ці маладой, каб разладзіць вяселле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

патарбча, пацягўшкі, плйстры, пяніца
13 👁