ХТО ГАРЭЛКУ ЛЮБІЦЬ, ТОЙ САМ СЯБЕ ГУБІЦЬ.
ХТО ДАРОГУ ПРАСТУІЦЬ, ТОЙ У ПОЛІ НАЧУІЦЬ; ХТО ПРАСТУЕ, ТОЙ ДОМА НЕ НАЧУЕ. Пра чалавека, які, імкнучыся выгадаць у чым-н. дробязным, праігрывае ў вялікім. Гл. с. 111.
ХТО З ПЕСНЯЙ ДРУЖЫЦЬ, ТОЙ НІКОЛІ НЕ ТУЖЫЦЬ *.
ХТО ЗА САБОЙ ХЛЕБ НОСІЦЬ, ТОЙ ЕСЦІ НЕ ПРОСІЦЬ. Пра незалежнасць таго, хто мае харчы ў запасе.
ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦАВАЦЬ, ТОЙ НЕ БУДЗЕ ДОЎГА СПАЦЬ.
ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ Ў ВУШАХ ПІШЧЫЦЬ. Па таго, хто правінаваціўся ў чым-н., той міжволі выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62, 111, 136, 166.
ХТО ПРАЦУЕ, ТАМУ І ШАНЦУЕ *.
ХТО ПЫТАЕ, ТОЙ І ЗНАЕ. Пытаючыся, можна пра многае даведацца. Гл. с. 112.
ХТО СВЯТЫХ ШЧЫТАЕ, ТОЙ РОТ ЛАТАЕ. Пра гультая, які выдаткоўваецца ў час святаў, затое ў будныя дні вымушаны жыць надгаладзь.
ХТО СПІЦЬ ДА СОНЦА, ТАМУ ХЛЕБ У МАШОНЦЫ. У гультая заўсёды мала ежы, бо, калі трэба было рабіць, ён ленаваўся, гультаяваў. Гл. с. 166.
ХТО СЯДЗІЦЬ НА ГЛІНЕ, НІКОЛІ НЕ ЗАГІНЕ, А ХТО СЯДЗІЦЬ НА ПЯСКУ, ТОЙ ЕСЦІ ХЛЕБ ПА МАЛЫМ КУСКУ. На гліністай глебе ўраджай лепшы, чым на пясчанай.
ХТО ХОДЗІЦЬ НАЦЯНЬКІ, ГУБЛЫЕ ДЗЯНЬКІ. Хто імкнецца выйграць на дробязях, нясе страты ў вялікім. Імкнучыся напрасткі дабрацца да пэўнага месца, чалавек нярэдка блудзіць. Гл. с. 111.
ХТО ЦІХА ХОДЗІЦЬ, ТОЙ ГУСТА МЕСЦІЦЬ. Пра таго, хто робіць спадцішка. Гл. с. 208.
Ц
ЦІ П'ЯНАГА ПОЙ, ЦІ МАЛОГА СТРОЙ — НІЯКАГА ТОЛКУ. П'янага паіць, а малога апранаць — дарэмная справа: п'яны званітуе, малы падзярэ адзенне. Гл. с. 197.
114 👁