Старонка 236
◀ / 322 ▶
ТРЫ ГРОШЫ — НЕ ГРОШЫ, А МУЖЫК — НЕ ПАН. ТЫ НЕ ХАПУЧА, А САРОКА ЛЯТУЧА. Сарока схопіць і паляціць. У У ВОЧЫ ЛІСТЕМ СЦЕЛЕМ, А ЗА ВОЧЫ СЫПЛЕМ ХМЕЛЕМ. Пра паводзіны лісліўца. У ЧУЖЫ КАРАВАЙ РУК НЕ ПАТЫКАЙ *. Не ўмешвайся ў чужыя спрэчкі. У ЧУЖЫМ КАСЦЕЛЕ СВЕЧАК НЕ ПАПРАЎЛЯЙ. У чужым месцы свае парадкі не ўстанаўлівай. Гл. с. 103. УДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ — БУДЗЕ СКУРА НА ПРЫВЯЗКІ *. Пра з'едлівага, схільнага да зласлівых насмешак чалавека, якога за гэта калі-н. пакараюць. Гл. с. 197. Х ХАТА ГАСПАДЫНЯЙ КРАСНА. У добрай гаспадыні хата заўсёды ў парадку. ХВАЛІ ПАПА ПРЫКАПАЎШЫ, А ПАПАДЗЮ ПРЫСЫПАЎШЫ. Хвалі пасля смерці. ХВАЛІЛА ЦЯБЕ І СОРА ЎЧОРА З ВЯЧОРА І АБРАМ КАЛЯ КРАМ. Кажуць чалавеку славалюбіваму, прагнаму да пашаны. ХВАЛЬКО НАХВАЛІЦЦА, А ВАЛЬКО НАБУДЗЕЦЦА. ХОЦЬ БРЭШЧУ, ДА ДЗЯРЖУ. Восень. ХОЦЬ ДУБ ВЫСОК, ДА ДУПЛАВАТ. ХОЦЬ ЗА КАРОЛЯ, КАЛІ ГОРКА ДОЛЯ. Нешчаслівы чалавек не зменіць свайго нешчаслівага лёсу, нават калі будзе і багатым. ХОЦЬ ЗАСТАНЬСЯ, ДА ПАСТАНЬСЯ. ХОЦЬ КОЛКА, ГАВАРЫ. Нават калі непрыемна, кажы праўду. ХОЦЬ КРЫВАНОС, АБЫ БОГ ПРЫНЁС. Хай будзе хоць які, абы жаніх. ХОЦЬ НЕ ШКОДЗІЦЬ, ДА НАСЕННЕ ЗВОДЗІЦЬ. Вясенняя сяўба.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 322 ▶